Віртуальная выстава-гісторыя адной кнігі да 460-годдзя з часу выдання працы Сымона Буднага, кнігі Катэхізіс, першай кнігі на беларускай мове (1562г. Нясвіж), выдадзенай на тэрыторыі сучаснай Беларусі/«Катэхізіс» С. Буднага стаў першай кнігай на беларускай мове, надрукаванай на тэрыторыі Беларусі. Гэты твор, адметны па змесце і глыбіні выказаных думак з даўніх часоў прыцягваў увагу адукаваных людзей як у Вялікім Княстве Літоўскім, так і далёка за яго межамі. У 1696 г. ён упамінаецца ў прадмове маскоўскага патрыярха Андрыяна да «Праваслаўнага спавядання веры» П. Магілы. Вядома 10 экземпляраў «Катэхізіса» 1562 г., якія знаходзяцца ў Кракаве (1 экз.), ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэшскай Рэспублікі (1 экз.), Санкт-Пецярбургу (3 экз.), ў Маскве (5 экз.).
Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі віртуальную выставу «То ест наука стародавная… для простых людей», з якой Вы даведаецесь пра кнігу «Катэхізіс», яе аўтарскі калектыў і гісторыю друкавання.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно