герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Гонар нацыі”. Янка Купала

“Нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала”
Якуб Колас


140 гадоў назад, у нoч 7 лiпeня 1882 гoдa, у cям’i бeззямeльныx шляxцiцaў Дaмiнiкa i Бянiгны Лyцэвiчaў нapaдзiўcя пepшынeц – cын, якoмy cyджaнa былo cтaць пaэтaм Янкaм Кyпaлaм, пpacлaвiць cвoй poд i кpaй.

Янка Купала – літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча, які быў падказаны яму ўласнай датай нараджэння – 25 чэрвеня (7 ліпеня). Менавіта ў гэты дзень беларусы адзначаюць авеянае легендамі старажытнае свята Купалле.

“Гонар нацыі”. Янка Купала


Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (у лістападзе), каб аддаць належную даніну ўдзячнай памяці і павагі, дзяржаўная ўстанова “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” прымеркавала праект “Гонар нацыі”.

Пазнаёміцца з біяграфіямі народных паэтаў Беларусі, спісам ацыфраваных публікацый і інтэрнэт-рэсурсаў аб жыцці і творчасці дазваляе інфармацыйны рэсурс “Пісьменнікі ў адзін клік”.

“Гонар нацыі”. Янка Купала



Нашым чытачам апошнія паўтара месяца мы задаем пытанне “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” і запісваем іх адказы на відэа. Вы можаце далучыцца да ўдзельнікаў апытання ці проста пазнаёміцца з відэаролікамі. Усе падрабязнасці тут





А калі вы хочаце падзяліцца радкамі любімага верша з творчасці Янкі Купалы ці Якуба Коласа і атмасферным фотаздымкам, звязаным з імі, запрашаем прыняць удзел у фотаакцыі #МойКоласМойКупала! Падрабязнасці тут

“Гонар нацыі”. Янка Купала



У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа праходзіць выстава графікі «З вамі лятуць і душа і голас». Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа прыгадалі вядомыя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа і зрабілі замалёўкі да іх. Дапаўняюць работы ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў. Уваход на выставу вольны.

“Гонар нацыі”. Янка Купала



Анлайн-віктарыну “Чараўнік беларускага слова” падрыхтавала бібліятэка-філіял №4





Цікавы факт!
Почырк Янкі Купалы паўтарыў штучны інтэлект. Лічбавая копія рукапіснага шрыфта мае назву “Пясняр”. Вы можаце спампаваць шрыфт тутскачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 7.07.2022
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.