герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Беларускай казкі праменьчык залаты”. Казка пра Вожыка і Зайца

У кожнага чалавека ёсць родная мова. У нас – беларуская, бо мы – беларусы. Гэта мова нашых продкаў, прыгожая і мілагучная. Мы павінны ведаць і шанаваць яе з маленства.

Далучыцца да роднай мовы нашым маленькім чытачам дапаможа новы праект бібліятэкі-філіяла №16 “Беларускай казкі праменьчык залаты”. Знакамітыя гамяльчане пазнаёмяць іх з народнымі і аўтарскімі казкамі на беларускай мове.

Кожны выпуск будзе складацца з некалькіх рубрык. Акрамя казкі слухачоў чакае:

► “Беларуска-рускі слоўнік”: кожны раз вядучы будзе тлумачыць незнаёмыя беларускія словы з тэксту казкі, і гэта дасць магчымасць хутчэй іх запомніць;

► “Творчае заданне”: пасля чытання казкі госці будуць прапаноўваць цікавыя заданні, і самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі горада і невялікія падарункі. Выкананыя заданні дасылайце на электронны адрас бібліятэкі-філіяла №16: filial16@gorbibl.gomel.by.

► “Кніжныя рэкамендацыі”: супрацоўнікі бібліятэкі будуць прапаноўваць кніжкі, у якіх галоўнымі дзеючымі асобамі з’яўляюцца героі прачытанай казкі.

Адкрывае праект гомельская пісьменніца Наталля Шастакова, якая прачытае казку пра Вожыка і Зайца.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 25.03.2022
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.