герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Дзень роднай мовы

16
755
21 лютага мы адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прымеркавала цыкл мерапрыемстваў “Любіце і шануйце мову нашу”, акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску!”, якая прайшла ў гарадскіх бібліятэках ужо ў дванаццаты раз, бібліятэчныя квілты “Мае любімыя беларускія словы” і іншыя мерапраыемствы. У гэты дзень ва ўсіх бібліятэках установы на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёмілі з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры, распавядалі пра славутых асветнікаў Беларусі.

Мова – неад’емная частка ўсяго чалавецтва. Яшчэ са старажытных часоў першыя людзі пакідалі малюнкі, каб адлюстраваць свой побыт і падзяліцца ім з іншымі. Праз тысячы гадоў сродкі камунікацыі змяніліся, але патрэбнасць у абмене інфармацыяй засталася. Самым універсальным сродкам зносін з’яўляецца мова. Ва ўсім свеце іх існуе больш за сем тысяч, але, на жаль, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днем роднай мовы. Беларусь не стала выключэннем, таму што беларуская мова – вялікі народны скарб. Ёй захапляюцца не толькі беларусы, але і навукоўцы ва ўсім свеце, кажучы, што па мілагучнасці яна ўступае только італьянскай. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.

21 лютага бібліятэкары цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна вырашылі праверыць, наколькі добра студэнты Гомельскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжу ведаюць родную мову і яе гісторыю.
Першым выпрабавннем стаў тэст на веданне гісторыіі беларускай мовы. Студэнты перадавалі адзін аднаму вялізнага мядзведзя да таго моманту, калі скончыцца музыка. Той, хто застаўся з плюшавым сябрам, павінен быў адказаць на пытанне. За кожны верны адказ студэнт атрымліваў падарунак. Студэнтаў правяралі і на веданне беларускіх прымавак. З гэтым яны справіліся значна лягчэй, чым з веданнем гісторыі мовы. Цікавым выпрабаваннем стала спроба адгадаць вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў па эмадзі, дзе вучням спатрэбілася значна больш дапамогі ад працоўнікаў бібліятэцы, але і з гэтым яны добра справіліся. Некалькі выпрабаванняў былі накіраваны на веды ў тэме фразіалагізмаў і слоў, якія не так часта выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, каб застацца той, якой мы бачым яе сёння. Таму так неабходна расказвать моладзі пра яе гісторыю і дапамагаць ім з вывучэннем. Студэнты падзякавалі бібліятэку за мерапрыемства і пажадалі ўсяго найлепшага ў будучых праэктах.
Дзень роднай мовы

Таксама ў гэты дзень у бібліятэцы прайшоў шэраг цікавых мерапрыемстваў для наведвальнікаў. На сектары уліку бібліятэкары прапанавалі скласці квілт “Родная мова для мяне гэта…”, Дыван складаўся з кветак з адказамі: народны скарб, матчына слова, жаўруковая песня, цуд, наша ідэнтыфікацыя, цеплыня, пяшчотнасць, прыгажосць, вялікі дар і інш. На абаняменце мастацкай літаратуры выраблялі “беларускі рамонак”, перакладаючы словы з рускай мовы на беларускую і пішучы свае любімые беларускія словы. А ў зале галіновай літаратуры прапанавалі гульню “Таямніцы слова”. Наведвальнікам бібліятэкі прыйшлося праявіць цуды кемлівасці і эрудыцыі, каб расшыфраваць і растлумачыць гэтыя словы і ніводнае не засталося таямніцай. Дзіцячая зала для сваіх чытачоў падрыхтавала беларускія загадкі. Хто адгадваў атрымліваў прыз – кніжную закладку. На працягу ўсяго тыдня у фае бібліятэкі гучала беларуская мова. Па тэлевізару дэманстраваліся беларускамоўныя мултыіплікацыйныя фільмы і спевы ансамбля “Песняры” на творы беларускіх пісьменнікаў.
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы


Дзень роднай мовы

Квілт бібліятэкі-філіяла №1 імя І.П.Мележа

Дзень роднай мовы


Да дня роднай мовы супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі для чытачоў гульнёвую праграму «Беларускія гумарынкі для хлапчука і дзяўчынкі», выставу-рэкамендацыю сучаснай беларускай літаратуры "Далучыся да роднага слова", акцыю-філворд па прапагандзе беларускай мовы "Першыя родныя словы" і бібліяквілт “Мае любімыя беларускія словы”.
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы

На працягу ўсяго дня абслугоўванне карыстальнікаў у бібліятэцы-філіяле №3 імя. Е. Раманава вялося на беларускай мове. Бібліятэкары заахвочвалі чытачоў размаўляць па-беларуску, прапанавалі ўзяць дадому літаратуру на беларускай мове. Кожны мог узгадаць свае любімыя беларускія творы. Па выніках апытання “Лепшая беларуская кніга” будзе аформлена выстава самых папулярных беларускіх кніг. Наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем прынялі ўдзел у квілце “Мае любімыя беларускія словы”: пісалі на каляровых паперках беларускія словы, якія яны ведаюць, якія ім спадабаюцца, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі для іх.
Дзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовы









Мерапрыемства ”Які гэта цуд – мова родная мая!” для навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Гомеля" прайшло ў кінатэатры "Мір" сумесна з яго адміністрацыяй. Юныя беларусы сабраліся, каб пагаварыць пра родную мову, паслухаць, як прыгожа і меладычна яна гучыць. Яны даведаліся аб спецыфічных адметнасцях беларускай мовы (дзеканне і цеканне, аканне і яканне, зацвярдзелыя зычныя и суседняя мяккасць, апостраф і Ў нескладовае), аб цікавых фактах з яе гісторыі (старабеларускую мову выкарыстоўваў першадрукар Ф. Скарына, у XVI ст. яна была міждзяржаўнай мовай перапіскі ў Усходняй Еўропе і з XIV ст. і да 1696 года афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага), звярнула ўвагу, што беларуская мова мае статус уразлівай, таму вельмі добра, калі мы размаўляем на ёй. “Не проста ў словы мы гуляем, на мове роднай размаўляем...”. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Знаўцы беларускай мовы”, якая была накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы. Школьнікі атрымалі шмат прыемных уражанняў, а пераможцы – маленькія прызы. На прыканцы быў прадэманстраваны анімацыйны фільм “Гісторыі ад Кіріліцы”. У фае кінатэатра была аформлена кніжная выстава «Мова народа – яго святыня», дзе вучні змаглі азнаеміцца з кнігамі па гісторыі беларускай мовы, слоўнікамі, а таксама з мастацкімі кнігамі беларускіх аўтараў – як класікаў, так і сучаснікаў.
Дзень роднай мовы


Бібліятэка-філіял №4, адзін з удзельнікаў гульні-загадкі “Вам, знаўцы роднай мовы” і бібліятэчны квілт
Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы


Бібліятэка-філіял №5 імя Янкі Купалы
Дзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовы

















Бібліятэка-філіял №6
Дзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовы





Дзіцячая бібліятэка-філіял №10 імя В. Драгунскага
Дзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовы















На сённяшні дзень у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але у кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. У рамках цыкла мерапрыемстваў і выстаў да Міжнароднага дня роднай мовы “Любіце і шануйце мову нашу” у бібліятэцы-філіале №11 прайшоў бібліятэчны квілт “Сябруй з роднай мовай”. На працягу некалькіх дзён чытачы бібліятэкі прымалі ўдзел у стварэнні незвычайнага квілта. Ім прапаноўвалася напісаць на каляровых паперках імя і прозвішча свайго любімага пісьменніка (Іван Мележ, Якуб Колас), разгадаць загадкі, узгадаць свой любімы беларускі твор (“Лёгкі хлеб”, “Міколка-паравоз”) і перакласці словы з беларускай мовы на рускую (пацеркі – бусы, сшытак – тетрадь). Больш за ўсё маленькіх чытачоў зацікавіла заданне, у якім патрэбна было знайсці значэнне фразеалагізма і паспрабаваць хутка вымавіць скарагаворку (“Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух”).
Дзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовы


















Усім наведвальнікам дзіцячай бібліятэкі-філіяла №12 менавіта у гэты дзень прапанавалі прыняць удзел у квілте “Залацінкі народнай мудрасці”. Трэба было успомніць беларускія прыказкі прымаўкі, напісаць іх і размясціць на стэндзе. Для тых, каму было цяжка успомніць прыказкі, бібліятэкары прапанавалі карыстацца кнігамі па дадзенай тэме.
Дзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовы















Гадзіна беларускай казкі “Не сілай, а розумам” для вучняў 1 “Б” класа ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія”.
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы


Урок крыжаванак для вучняў 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”, якія наведалі дзіцячую бібліятэку-філіял № 15.
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы

Таксама супрацоўнікі падрыхтавалі для сваіх чытачоў “валошкавае поле” і прапанавалі “засеяць” яго пяшчотнымі словамі на беларускай мове, але ж папярэдне гэтыя словы патрэбна было перавесці на рускую мову. Маленькія чытачы з задавальненнем выконвалі заданнне квілта. Рабятам лёгка было перавесці на рускую мову словы, з якімі яны сустракаліся штодня, але ж былі і такія словы, з якімі дзеці сустрэліся ўпершыню. Бібліятэкары дапамаглі чытачам пашырыць слоўнікавы запас. Так дзеці даведаліся, чым адрозніваюцца словы “знічка” і “зорачка”, хто такія апалонік, конік і смоўжык, і што агульнага паміж словамі “мара” і “летуценнік”.
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы


Бібліятэчны квілт дзіцячай бібліятэкі-філіяла №16 для навучэнцаў ДУА “СШ №17 імя Франсіска дэ Міранды г.Гомеля”.
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы

Чытачы 4 “Г” класа ДУА “СШ № 47 г.Гомеля” і 5 “Б” класа ДУА “Гімназія №71 г.Гомеля” прынялі ўдзел у гульне “Ручай хрусталёвы мовы роднай”.
Дзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовы















Дзень роднай мовы ў публічных бібліятэках Гомеля пакінуў вельмі добрыя ўражанні. Трэба адзначыць, што стаўленне да мовы у гамяльчан – прыязнае і дабразычлівае. Гэта свята нагадала, як важна шанаваць і любіць родную мову, бо мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 24.02.2022
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.