герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Анлайн-віктарына “Знаўцы роднай мовы”

13
1165
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй. Яна душа народа, люстэрка яго жыцця і працы, грамадскага i культурнага развіцця. Гэта тое, што аб’ядноўвае людзей у адзінае цэлае.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і таямнічых замовах… Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў.

Беларускую мову мы вывучаем у школе, каледжы, нядрэнна разумеем, але ўсё ж мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым. Тым не меньш эксперты лічаць, што беларуская мова сёння стала больш актыўна ўжывацца ў сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы.

А як добра ведаеце беларускую мову вы?

Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №12 імя С. Маршака прапануюць акунуцца ў чароўны свет роднай мовы і прыняць ўдзел у віктарыне, якая дазволіць праверыць вашы веды або іх пашырыць.


скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 21.02.2022
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.