герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Сустрэча з Васілём Ткачовым

У рамках цыкла мерапрыемстваў “Літаратурная карта Гомеля” ў бібліятэцы-філіяле №11 адбылася літаратурная сустрэча “Цёплыя зярняткі” з гомельскім пісьменнікам Васілём Юр’евічам Ткачовым. На мерапрыемства запрасілі вучняў 3 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №52 г. Гомеля”.

Васіль Ткачоў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза тэатральных дзеячаў, лаўрэат літаратурнай прэміі імя К. Тураўскага, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі за творы для дзяцей і юнацтва, расійскай прэміі імя Баяна, лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі 2017 года.

На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень кнігі для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Некаторыя апавяданні аўтара ўключаны ў чытанкі для вучняў малодшых класаў

На сустрэчы Васіль Юр’евіч даступна і з гумарам расказаў дзецям пра свой творчы і жыццёвы шлях. Адказаў на бліц-пытанні: “З чаго пачынаецца раніца?”, “Чалавек, які захапляе?”, “Без чаго нельга пражыць?”, “Калі б былі чараўніком, што б Вы зрабілі ў першую чаргу?”.

Дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі пра прачытаныя апавяданні са зборніка аўтара “Незвычайны дыктант”. Апавяданні, поўныя гумару і маральнай чысціні, спрыялі разважанням над далейшымі лёсамі герояў, іх захапленнямі, прымушалі задумацца над тым, як бы паступіў чытач, трапіўшы на месца персанажа таго ці іншага апавядання.

Напрыканцы мерапрыемства Васіль Ткачоў прачытаў дзецям сваё апавяданне “Непаслухмянае мыла” і падзяліўся творчымі планамі. Усе прысутныя пажадалі пісьменніку здароўя, поспехаў і новых сустрэч з чытачамі!

Сустрэча з Васілём Ткачовым
Сустрэча з Васілём Ткачовым
Сустрэча з Васілём Ткачовым
Сустрэча з Васілём Ткачовым
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 17.12.2021
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.