9 снежня ў
бiблiятэцы-фiлiяле №17 адбыўся конкурс “Лепшы чытальнiк вершаў Максiма Багдановiча”, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння паэта. Мерапрыемства было арганiзавана сумесна з ДУ “Палац культуры “Касцюкоўка”.
У конкурсе прынялi ўдзел вучнi сярэдніх і старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа №13 г. Гомеля” i ДУА “Сярэдняя школа №42 горада Гомеля”.
У пачатку мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелi вiдэапрэзентацыю “Богам дадзены нам паэт”, прыгадалi асноўныя звесткi з бiяграфii Максiма Багдановiча, а таксама памятныя мясцiны паэта.
Затым удзельнiкi конкурса з нетхненнем чыталі самыя лепшыя вершы Максiма Багдановiча, а iх сябры, якiя прыйшлi іх падтрымаць, з вялiкай цiкавасцю слухалi iх выступленнi.
У вынiку пераможцамi конкурса сталi :
Голубева Наталля, вучанiца 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №13 г. Гомеля”,
Драйчыкава Ангелiна, вучанiца 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №42 г. Гомеля»,
Лаўрэнаў Уладзiслаў, вучань 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №13 г. Гомеля” і
Фамушкова Карына, вучанiца 6 класа ДУА “Сярэдняя школа №42 г. Гомеля”.
Усе ўдзельнiкi конкурса атрымалi граматы i салодкiя прызы.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно