герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Пра пісьменства і Скарыну

Да Дня беларускага пісьменства гарадскія бібліятэкі прымеркавалі шмат цікавых мерапрыемстваў. Бібліятэка-філіял №2, напрыклад, прапанавала прайсці квэсты «Цуды з чароўнага куфэрка» і «Код Скарыны». А бібліятэка-філіял №15 запрасіла на ўрок-свята «Гэты цуд завецца кніга».

Удзельнікамі ўрока-свята «Гэты цуд завецца кніга», які адбыўся 3 верасня, сталі вучні 3 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №57 горада Гомеля». Бібліятэкар расказала хлопчыкам і дзяўчынкам, што традыцыйна сталіцай свята становяцца гарады, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры, кнігадрукавання. Сёлета для святкавання Дня пісьменства быў абраны горад Капыль, што на Міншчыне.

Дзеці пазнаёміліся з апавяданнем Артура Вольскага «Роднае слова» і прэзентацыяй, прысвечанай жыццю і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны. З задавальненнем прынялі ўдзел у моўных гульнях «Перакладчыкі» і «Літара заблукала», адгадвалі загадкі. На уроку гучалі вершы Міхася Пазнякова «Родная мова», «Скарына», «Слова», «Мая бібліятэка», запіс песні «Жураўлі на Палессе ляцяць» у выкананні Анатоля Ярмоленкі. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі выявы гравюрнага аўтапартрэта Францыска Скарыны. А бібліятэкар падкрэсліла, што кожны жыхар нашай краіны павінен ведаць і паважаць родную мову, бо наша мова – гэта наша золата.

Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну



8 верасня вучням 5 класа ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Гомеля» бібліятэка-філіял №2 прапанавала квэст-гульню «Цуды з чароўнага куфэрка». Зусім не простую, як адразу падумалі школьнікі…

Каб прайсці квэст, трэба было добра пастарацца: выканаць шмат заданняў, складаных і простых. Заданні былі падзелены на раздзелы: лінгвістычныя, этнаграфічныя, энцыклапедычныя, літаратурныя, бліц-пытанні. У ходзе гульні дзеці ўспаміналі беларускія словы, назвы прадметаў народнага побыту, смакавалі назвы беларускіх страў, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.

Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну



А вучняў 4 і 5 класаў ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Гомеля» 9 верасня запрасілі на містычны квэст «Код Скарыны».

«Пасля доўгіх войнаў Зямля спустошана і шукае новы шлях, звяртаючыся да ведаў і мудрасці продкаў і першых асветнікаў. Надыходзіць час, калі інфармацыя каштуе занадта дорага. Мудрасць вялікіх людзей – на вагу золата. Яе ведаюць толькі прысвечаныя, здольныя расшыфраваць яе. Зусім нядаўна быў знойдзены артэфакт – пасланне Францыска Скарыны людзям будучага».

Прачытаўшы гэты ліст, група школьнікаў адправілася на пошукі запаветнага артэфакта. Для таго, каб знайсці яго, ім трэба было сабраць усе элементы знакамітай гравюры з выявай беларускага асветніка і першадрукара. Дзеці з азартам выканалі прапанаваныя заданні і даведаліся, што Францыск Скарына быў не толькі першадрукаром, а яшчэ і пісьменнікам, перакладчыкам, мастаком, дызайнерам, доктарам, юрыстам, батанікам і нават садоўнікам. Свет, справядлівасць, узаемная павага, роўныя магчымасці для ўсіх – вось пра што марыў наш знакаміты продак!

Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
Пра пісьменства і Скарыну
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 17.09.2021
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.