герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Праект «Книжная полка. Дети»

Чароўныя казкі звычайнаму чалавеку прыдумаць няпроста. А вось феі гэта пад сілу. Гераіня новага выпуску анлайн-праекта «Книжная полка» беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая верыць у тое, што яна крыху чараўніца. Пераконваюцца ў гэтым і дзеці, калі сустракаюцца з ёй: падчас сустрэч яна з дапамогай чароўнай палачкі адгадвае іх імёны. Чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, пісьменніца атрымала ў падарунак ад аднаго чытача. І з таго часу яна пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.



Кацярына Хадасевіч-Лісавая заўсёды любіла марыць, фантазіраваць, прыдумвала розныя гісторыі для сваіх сяброў.

Чаму вырашыла стаць пісьменніцай?

«Я не вырашала, гэта атрымалася само сабой. Так бывае, калі з чалавекам адбываецца нешта цудоўнае, добрае, прыемнае, – так адказала на гэтае пытанне яна. – Першы ўласны твор быў напісаны ў пачатковай школе. Гэта было заданне да ўрока мовы ці літаратуры. Села за стол і не ведала з чаго пачаць, а потым аповед пра ката напісаўся неяк сам сабой і я ўпершыню адчула і зразумела, як цікава і прыемна прыдумваць гісторыі. Першымі чытачамі былі бацькі, потым настаўніца. На жаль, сшытак з дэбютнай літаратурнай спробай згубіўся. А вось часопіс “Першацвет” (№11, 1996), дзе было апублікавана маё паданне “Цірэй і Эйра”, я беражліва захоўваю. А далей я пачала ствараць кнігі для дзяцей і падлеткаў. Праца пісьменніка няпростая, але цікавая. Гэта нават не праца, а стан душы, лад жыцця, унутраны сусвет».

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Праект «Книжная полка. Дети»


«Для юных чытачоў выйшла 16 маіх кніг, – распавяла пісьменніца. – Гэта вясёлыя прыгоды, фантастычныя апавяданні, цікавыя гісторыі, цудоўныя казкі, рамантычныя аповеды і нават... жахліўчыкі! Я чакаю сваіх сяброў на іх старонках! Адкрываю сакрэт: я не проста пісьменніца, я – Кніжная фея! Жыву ў кожнай сваёй кнізе. І калі дзеці пачынаюць чытаць, невідзімкай з’яўляюся побач і назіраю. А калі бачу, што кніга падабаецца, то адчуваю сябе самай шчаслівай феяй у сусвеце! І робіце мяне такой вы, мае дарагія чытачы! Зазірніце ў мае кнігі – пабачымся!»

Новая кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Казкі Кветкавай феі» выйшла ў верасні гэтага года.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Праект «Книжная полка. Дети»


У 2019 годзе Кацярына Хадасевіч-Лісавая прыязджала да нас. Яна сустрэлася з чытачамі ў бібліятэках-філіялах №4 і №10, стала ганаровым госцем XIII гарадскога конкурсу «Лепшы чытач дзіцячых кніг» і падарыла сваю кнігу для Музея аўтографа. Творы пісьменніцы на працягу некалькіх гадоў уваходзяць у праграму летняга чытання «Великий книжный путь».

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Праект «Книжная полка. Дети»
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Праект «Книжная полка. Дети»


Кацярына Хадасевіч-Лісавая – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць». Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» ў галіне дзіцячай літаратуры, Мінскай абласной прэміі ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» (2015). Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2020 года ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» за кнігу-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці». Жыве ў а/г Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.

Кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой вы можаце знайсці ў сетцы публічных бібліятэк горада Гомеля (дапаможа ў гэтым электронны каталог). А пісьменніцу шукайце ў инстаграм: @kaciaryna_khadasevich_lisavaya

__________________________________________


Падрабязна аб праекце «Книжная полка»

* Запрашаем аўтараў да ўдзелу ў праекце. Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефоне 34-14-31 або звязаўшыся з намі ў сацыяльных сетках.


Пры падрыхтоўцы былі выкарыстаны матэрыялы сайтаў: pristalica.by, sad19borisov.schools.byскачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 9.10.2020
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.