герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Брэйн-рынг «Родная мова, цудоўная мова»

Да Дня беларускага пісьменства 2 верасня ў бібліятэцы-філіяле №11 прайшоў брэйн-рынг «Родная мова, цудоўная мова».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 5 «А» класа ДУА «Гімназія №51 г. Гомеля». На мерапрыемстве прагучалі вершы беларускіх паэтаў-класікаў Якуба Коласа, Яўгеніі Янішчыц, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі.

Брэйн-рынг складаўся з розных конкурсаў і творчых заданняў. Спаборніцтва «Размінка» паказала наколькі добра дзеці ведаюць Беларусь: герб, гістарычныя помнікі і помнікі культуры, назвы абласных цэнтраў. У «Конкурсе знатакоў народнага побыту» трэба было ўзяць любыя два прадмета з выставы і расказаць аб іх прызначэнні і гісторыі. У спаборніцтве «Перакладчыкі» каманды шукалі правільны пераклад слоў з беларускай на рускую мову. У наступным этапе брэйн-рынга «Дакажы прыказку» ўдзельнікам каманд прапанавалі паказаць веданне народнай мудрасці і правільна скончыць беларускія прыказкі і прымаўкі. Завяршыла ўсе этапы спаборніцтва творчае заданне «Малюнак роднага краю».

Усе ўдзельнікі мерапрыемства паабяцалі берагчы, паважаць, ведаць, ганарыцца і размаўляць на роднай мове. Юныя беларусы прызналіся ў любові да сваёй Радзімы, яе культуры і традыцый.

Брэйн-рынг «Родная мова, цудоўная мова»
Брэйн-рынг «Родная мова, цудоўная мова»
Брэйн-рынг «Родная мова, цудоўная мова»
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 5.09.2019
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.