герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»

У бібліятэках ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прайшлі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску!», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.


У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ў Дзень роднай мовы прайшла акцыя «Прытуліся да роднага слова». Усе супрацоўнікі бібліятэкі ў гэты дзень размаўлялі па-беларуску і стымулявалі чытачоў падтрымаць іх у гэтай акцыі.

У фае бібліятэкі на першым паверсе праводзілася гульня «Мае любімыя беларускія словы», падчас якой чытачы спрабавалі свае сілы ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову. Нехта карыстаўся слоўнікам, хтосьці злёту перакладаў словы. Словы для перакладу былі размешчаны на пялёстках імправізаванага рамонка, таму ў канцы гульні атрымаўся букет з «беларускіх» рамонкаў.

Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»


На абанеменце мастацкай літаратуры праходзіла інтэрактыўная гульня «Кулінарнае кола». Яе ўдзельнікі спаборнічалі ва ўменні «гатаваць» стравы беларускай кухні з прапанаванага «набору прадуктаў». За актыўнасць і правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі салодкія прызы. У дзіцячай зале супрацоўнікі бібліятэкі праводзілі для малодшых школьнікаў інтэрактыўную гульню «Вывучаем родную мову». Дзеці ўспаміналі прадметы паўсядзеннага абіходу і складвалі з іх назваў крыжаванку па-беларуску. Таксама яны малявалі пяском герояў вядомых казак.

Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»




У дзіцячай бібліятэцы-філіяле №10 імя В. Драгунскага прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Мова нашых продкаў знікнуць не павінна». Вучні 3 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Гомеля» пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Дня і з гісторыяй развіцця беларускай мовы, а потым прынялі ўдзел у конкурсах, якія дазволілі вызначыць узровень ведання імі мовы і беларускага фальклору, у беларускай народнай гульні на спрытнасць «Вяровачка». Прыемным падарункам для дзяцей быў прагляд анімацыйнага фільма кінастудыі «Беларусфільм» па матывах беларускай народнай казкі «Піліпка-сынок».

Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»




Супрацоўнікі філіяла №12 імя С. Маршака 21 лютага правялі для вучняў 1 «А» класа ДУА «Дзіцячы сад-пачатковая школа №63 г. Гомеля» урок роднага слова «Скарбы роднай мовы». Дзеці даведаліся, чаму менавіта 21 лютага святкуецца Дзень роднай мовы, колькі моў існуе ў свеце, чым яны адрозніваюцца і што такое родная мова. Школьнікі адгадвалі загадкі, успаміналі свае любімыя беларускія словы, сярод якіх былі названы наступныя словы: маці, дзякуй, прас, ровар, тата, гаспадар, сонейка.

У мерапрыемстве прыняў удзел вучань 5 класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Гомеля імя У .Маркелава», удзельнік віртуальнага конкурсу «Жывая класіка» Бугрынец Мікіта. Ён прачытаў верш Кастуся Цвіркі «У кнігарні» і прапанаваў паслухаць прыказкі і прымаўкі, у якіх адлюстроўваецца прыгажосць беларускага слова і мудрасць народа.

Падчас мерапрыемства прагучалі радкі з вершаў Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна і іншых беларускіх паэтаў.

Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»




Бібліятэка-філіял №16 21 лютага прапанавала сваім чытачам прыняць удзел у літаратурнай гульне «Замовім слова за беларускую мову».

А вучні 2 класа ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Гомеля імя Франсіска Дэ Міранды» сталі актыўнымі ўдзельнікамі турніра знаўцаў роднай мовы «Родная мова – матчына мова». Яны з захапленнем чыталі маленькія казкі, вершыкі, адказвалі на пытанні міні-віктарын, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!»
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 22.02.2018
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.