24 студзеня на чарговым занятку ў лабараторыіі творчага чытання «Крок за крокам» дзеці пазнаёміліся з творчасцю гомельскай паэткі Галіны Рагавой. Паэтычны свет Галіны Рагавой – гэта свет гармоніі і прыгажосці, гэта сонечны прамень, звонкія колеры вясёлкі, гэта голас душы. Вершы пазнавальныя, разнастайныя па тэматыцы, яны дапамагаюць маленькім чытачам зразумець жывёльны свет, вучаць любіць навакольны свет.
Таксама дзеці пазнаёміліся з новым відам мастацтва – пясочнай анімацыяй. Пясочная анімацыя – гэта дзіўная казка, намаляваная адмысловым пяском на падсветленым шкляным палатне. Маленькія чытачы малявалі галоўных герояў кнігі Галіны Рагавой «Час перад святам».
скачать dle 10.4фильмы бесплатно