герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка


Вялікую радасць на вуліцы, у хаты
Прынеслі Каляды – зімовыя святы.
Прынеслі забавы, і жарты, і песні,
Загадкі, і гульні, і танцы, і песні.
Не спі, пані скрыпка, і бубен прачніся
Калядныя святы ў нас пачаліся


12 студзеня ў бібліятэцы-філіяле №2 святкавалі Каляды! Каляды – адно з самых містычных святаў старажытных славян. Само слова «каляды» мае паходжанне ад лацінскага calendae, «календы» – назва першага дня кожнага месяца (ад таго ж кораня пайшло і слова «каляндар»), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола. На каляды «нараджалася новае сонца», час «паварочваўся на вясну».

На фальклорную вечарыну «Зімовая калядная казка» заглянулі вучні з гуртка «Юныя фалькларысты» ДУА «Гімназія №36 імя І.Мележа» (кіраўнік – Шумак Ларыса Пятроўна), а таксама вучні ДУА «Гімназія №51 г.Гомеля». Дзеці апынуліся ў сялянскай хаце, дзе іх ужо чакалі гаспадынькі, якія распавялі ім аб тым, што гэта за свята Каляды і як яго святкавалі. Затым прыйшлі Калядоўшчыкі: Шчодра з Казой, Зорканоша ды Мядзьведзь. Усе разам гулялі ў «Шкуту», «Ката» і іншыя гульні, пачаставалі Зюзю куццёй, вывучылі калядныя прыпеўкі, патанчылі з Казой. Бо таму, хто з Казою патанцуе, у новым годзе пашанцуе!

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 20.01.2018
Опубликовано: natali


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.