28 снежня бібліятэка-філіял №2 запрасіла вучняў ДУА «Гімназія №51 г. Гомеля» на майстар-клас па вырабе беларускай выцінанкі «Папяровыя карункі».
Дзецям распавялі, калі і як гэты від народнай творчасці з`явіўся на Беларусі, якім чынам у вёсках упрыгожвалі хаты. Школьнікі даведаліся, што такое «кветкі», «фіранкі», «вугольнікі» і якія выразанкі рабілі на Беларусі. На майстар-класе кожны змог зрабіць выцінанку ў выглядзе птушак.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно