6 верасня ў бібліятэцы-філіяле №2 адбылося мерапрыемства «Сейбіт кнігі і асветы», прысвечанае асветніку і першадрукару Францыску Скарыне.
Вучням 8 «Б» класа сярэдняй школы №38 распавялі пра гісторыю еўрапейскага і беларускага кнігадрукавання, пра жыццевы шлях і Біблію Францыска Скарыны. Таксама школьнікі даведаліся, як памяць аб асветніке ўшаноўваецца ў свеце і што з яго кніжнай спадчыны захавалася да нашых дзён.
Школьнікі паспрабавалі сябе ў якасці перакладчыкаў – перакладалі некаторыя словы са скарынаўскіх кніг на сучасную беларускую мову. І напрыканцы мерапрыемства пагляделі фільм, прысвечаны жыццю першадрукара.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно