У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна 31 жніўня адбудзецца адкрыцце Першага форума маладых літаратараў Гомельшчыны, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Заснавальнікам Форума з’яўляецца Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
У форуме прымуць удзел старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, гомельскія паэты Міхась Болсун, Яўген Калашнікаў і Тамара Кручэнка, рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», празаік Уладзімір Саламаха, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Бажэна Ганушкіна і інш.
Прывітанне маладым літаратарам адрасуе дырэктар фестывалю «Берагі дружбы» з Растоўскай вобласці, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Леанід Север і старшыня Саюза пісьменнікаў Украіны, старшыня Міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва Анатоль Міроненка.
Падчас Форуму будуць падведзены вынікі першага творчага этапа і адбудзецца 2 тур Форуму, які называецца «Прадстаўленне. Дэкламацыя ўласнага твора». За перамогу ў гэтым туры будуць змагацца маладыя літаратары не толькі з Гомельшчыны, але і з Чарнігава і Мінска. Пераможцы 2 этапа будуць агучаны 1 верасня ў 11.30 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна.
Пасля конкурсу з 14.00 да 15.00 настаўнікі правядуць майстар-классы для маладых літаратараў.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно