У бібліятэцы-філіяле №10 імя В.Ю. Драгунскага адбылася паэтычная гадзіна «Міжпланетныя падарожжы з Раісай Баравіковай», прысвечаная 70-годдзю беларускай пісьменніцы.
Вучні 4 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Гомеля» пазнаёміліся са старонкамі жыцця і творчасці Раісы Баравіковай, кніжнай выставай «Свет творчасці Раісы Баравіковай» і прэзентацыяй, якая змяшчала выявы апісаных у кнігах пісьменніцы раслін і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Школьнікі зацікавіліся творамі пісьменніцы, якія напоўнены фантастычнымі элементамі і прыгодамі.
Маленькія чытачы прынялі ўдзел у чытанні па ролях казкі «Тры палеўкі – тры сястры» і вершаванай казкі «Як звяры сталі будаўнікамі». Напрыканцы мерапрыемства вучні паглядзелі відэаролік пра вершаваную кнігу для дзяцей дашкольнага ўзросту «Ты не слухай Мішку, коцік!», якая была выдадзена ў 2013 годзе.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно