Бібліятэка-філіял №2 працягвае работу ў межах бібліятэчнага праекта «Часоў злучальная нітка».
29 сакавіка вучні школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Гомеля» былі запрошаны ў этнаграфічнае падарожжа «Таямніцтва рушніка».
Несцерка, герой беларускіх народных казак, запрасіў школьнікаў выправіцца ў вандроўку, каб даведваца, які шлях праходзіць лён ад насення да палатна, з якога нашы продкі шылі адзенне, а таксама рабілі розныя рэчы хатняга ўжытку.
Дзеці павінны былі адказаць, пра якую рэч ім распавядае Несцярка (рушнік). Складана было здагадацца, таму школьнікі спачатку адгадвалі загадкі, каб атрымаць торбачку, неабходную ў падарожжы. А потым, рухаючыся з «купины» на «купину», яны павінны былі дайсці да поля на якім неабходна пасеяць лён. Але спачатку ўспомніць пры якіх умовах насенне дае добры ураджай.
Выканаўшы гэтыя заданні, школьнікі пасеялі лён. Потым яны павінны былі, выкарыстоўваючы церніцу і трапло ачысціць ільяныя валокны ад кастры і звязаць іх так, каб атрымалась слова «верацяно», далей знайсці гэтую прыладу і атрымаць наступнае заданне. Несцерка пазнаёміў школьнікаў з прадзеннем і ткацтвам, а так сама прадэманстраваў вырабы,якія былі зроблены нашымі продкамі. Так дзеці здагадаліся, што ў пачатку мерапрыемства гаворка ішла пра рушнік. Яны пазнаёмілися з калекцыяй рушнікоў, прадстаўленых у бібліятэчным музее.
На прыканцы мерапрыемства дзеці паудзельнічалі у гульне «Меморы», якая дапамагла ім пазнаёміцца з сімваламі, якімі ўпрыгожвалісь не толькі рушнікі, але і нацыянальнае адзенне.
30 сакавіка прайшла чарговая інтэрактыўная экскурсія ў музей народнага побыту «Смачна есці». На гэты раз удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА «Сярэдняя школа №39 г. Гомеля».
скачать dle 10.4фильмы бесплатно