21 лютага ў свеце адзначаецца дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народу. У нашай краіне, якая існуе ва ўмовах двухмоўя, гэта асабліва важна.
Вядома, беларуская мова з намі штодзённа: у назвах вуліц, у абвестках у грамадскім транспарце, на тэлебачанні, на старонках кніг і газет. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць песні на ёй, ведаць народныя святы і абрады, вывучаць і шанаваць сваю мову.
Менавіта ў гэты дзень наведвальнікі
цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна атрымалі магчымасць прыняць удзел у акцыі «Дала мне маці гэту мову...» і скласці букет «Нашы любімыя словы». Чытачы спрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову і наадварот. Словы для перакладу былі размешчаны на пялёстках імправізаванага рамонка. Калі ўсе словы-пялёсткі былі выкарыстаны, беларускія рамонкі склалі прыгожы букет. Удзельнікі акцыі выказалі зацікаўленасць у адраджэнні мовы, пагадзіліся, што беларуская мова самая мілагучная, спеўная і прыгожая.
У выніку акцыі можна падкрэслісць: «Мова – наш найдаражэйшы скарб, які мы павінны не толькі зберагчы для нашых нашчадкаў, але і памножыць».
скачать dle 10.4фильмы бесплатно