герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Бардоўскага

0
2743
Прэзентацыя кнігі Аляксандра Бардоўскага28 красавіка ў 17.00 у літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на Замкавай» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбудзецца прэзентацыя кнігі члена Саюза беларускіх пісьменнікаў Аляксандра Бардоўскага «Пералётныя птушкі».

Аляксандр Бардоўскі – аўтар кніг «На крыжы тваіх рук», «Выспы часу», «Пералётныя птушкі». Піша на рускай і беларускай мовах. Яго творы друкаваліся на старонках перыядычных выданняў Беларусі, Украіны, Расіі.

Асновай зборніка Аляксандра Бардоўскага «Пералётныя птушкі» (2015) з’яўляецца паўсядзённы жыццёвы вопыт паэта-сучасніка. Апаэтызаваны і пераведзены на мову мастацтва, ён становіцца галоўным героем кнігі. Менавіта вакол паўсядзённай рэчаіснасці канцэнтруюцца праблемы кахання і развітання, дзяцінства і старасці, адносін бацькоў і дзяцей, сацыяльнай актыўнасці і асабістай адзіноты чалавека.

Амаль ўсе яго вершы падобны на птушак, якія раптам падаюць уніз ад нечаканага стрэла. Быццам аўтар імкнецца падкрэсліць мімалётнасць імгнення, беззваротнасць часу і паставіць на гэтым кропку.

Нарадзіўся Аляксандр Міхайлавіч на Магілёўшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка ў Джамбульскім тэхналагічным інстытуце. Працаваў галоўным інжынерам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба», кандыдат тэхнічных навук, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь, ганаровы нафтавік канцэрна «Белнафтахім», узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, сярэбраным медалём ВДНГ.

На вечары пойдзе размова аб жыцці і творчасці пісьменніка, прагучаць вершы ў выкананні аўтара. У прэзентацыі прымуць удзел калегі па пяру, творчая інтэлігенцыя, сябры, чытачы бібліятэкі.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 26.04.2016
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.