У
дзіцячай бібліятэце-філіяле №15 адбылося свята беларускага пісьменства «Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла!», прысвечанае выхаду першай друкаванай кнігі на беларускай мове Францыска Скарыны.
Вучні УА «Сярэдняя школа №50» і ДУА «Яслі-сад №77» даведаліся шмат цікавага пра старажытныя рукапісныя кнігі і першыя друкаваныя кнігі на беларускай мове, пра знакамітых беларускіх асветнікаў: Францыска Скарыну, Кірыла Тураўскага, Міколу Гусоўскага, Якуба Коласа, Янку Купалу і Максіма Багдановіча.
Пазнаёміліся дзеці таксама з кніжнай выставай «Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай», паглядзелі фільм «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…», прынялі ўдзел у гульнях-віктарынах «Беларусь – мая Радзіма», паслухалі песні і прачыталі вершы на беларускай мове.
Аб гісторыі беларускай кніжнасці с вучнямі 3 «А» класа УА «Сярэдняя школа №44 імя М.А.Лебедзева» пагаварылі ў
дзіцячай бібліятэцы-філіяле №10 імя В.Ю. Драгунскага.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно