Слова «асвета» азначае
«свет, святло». Ужо не адно стагоддзе летапісы і кнігі нясуць людзям новыя веды і магчымасці, запальваюць перад імі паходні, што паказваюць дарогу «з цемры да святла».
Раней людзі ў гарадах і вёсках збіраліся на вячоркі: спявалі любімыя песні, вадзілі карагоды, рабілі вышыванкі. А цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І.Герцэна ў пачатку верасня запрасіла навучэнцаў УА «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя. Н.Ф. Сакалоўскага» на вячоркі, прысвечаныя Дню беларускай пісьменнасці.
Юнакі і дзяўчаты даведаліся пра гісторыю свята, паглядзелі тэатралізваную сцэнку «Беларуская хатка», прынялі ўдзел у цікавых конкурсах і віктарынах, праверылі, наколькі добра яны ведаюць беларускую мову, і за лепшыя адказы атрымалі ў падарунак беларускія кнігі.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно