19 мая ў бібліятэцы-філіяле №7 у рамках культурна-асветніцкага праекта «Не губляйце да продкаў сцяжынку» адбыўся фальклорны фэст «Каб вяселле вясёла кацілася».
Доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Валянціна Станіславаўна Новак і студэнты кафедры беларускай мовы і літаратуры расказалі вучням ДУ «Сярэдняя школа №8» пра асаблівасці вясельнага і радзінна-хрэсьбіннага абрадаў беларусаў, пазнаёмілі з фальклорам Гомельшчыны.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно