![Славянскія літаратурныя дажынкі Славянскія літаратурныя дажынкі](/uploads/posts/2020-09/thumbs/1600866753_logotip-festivalya-2020-na-sayt.jpg)
Звыш дзясятка творчых акцый прайшлі 10-12 верасня ў Гомелі падчас XV Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», сярод іх падвядзенне вынікаў літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. У мерапрыемствах прыняла ўдзел і цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна з выставай «Літаратурны Гомель», на якой адбылася аўтограф-сесія пісьменнікаў Гомельшчыны.