герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Проект "Музей автографа"

Ткачев Василий Юрьевич

Нарадзіўся 1 студзеня 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна ў сям’і вясковых настаўнікаў.

Вучыўся ў Ісканскай васьмігадовай школе Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ Рагачоўскага раёна (1966) працаваў у раённых газетах (г. Івацэвічы, г.п. Карма). У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1973). Служыў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй Азіі. З 1980 года жыве і працуе ў Гомелі (карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец», стыліст і спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Гомельская праўда», з 1989 па 2005 год — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў). З 1989 года – член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР. Цяпер – член СПБ. Удзельнічаў у рабоце ІХ з’езда Саюза пісьменнікаў СССР (Масква, 1992).

Лаўрэат прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі «Дружба» за лепшы публіцыстычны твор (нарыс «Сонцам хлеб на стале»). Пераможца літаратурнага конкурсу часопіса «Вясёлка» на лепшае апавяданне. П’еса «Стары і дарога» адзначана першай прэміяй на Рэспубліканскім конкурсе ў 1985 годзе. Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя І. Мележа. Прымаў удзел ва ўсесаюзных нарадах драматургаў у Піцундзе, Рузе і Дубултах. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Доўнар-Запольскага і расійскай прэміі імя Баяна. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна.

Першае апавяданне надрукаваў у 1966 годзе (часопіс «Вясёлка»). Выдадзены зборнікі апавяданняў для дзяцей «Хітры Данік» (1975), «Партрэт салдата» (1984), «Вятрак – птушка вольная» (2003), «Незвычайны дыктант» (2004), для дарослых – «Дзень у горадзе» (1985), «Мой рай зямны» (1997), «Тратнік» (2002), «Снукер» (2009), кніга публіцыстыкі «Пахвалі пражыты дзень» (1988), кнігі гумару «Смех на прызбе» (1995), «Карасі на пяску» (1977) і «Крутыя хлопцы» (2001), а таксама зборнікі п’ес «Сівы бусел» (1996), «Непаразуменні» (1997) і «Кто-то ходит за окном...» (2003). Выдаў кнігу нарысаў «Вячыстыя лясы Гомельшчыны» (2005). Аўтар рамана «Дом коммуны» (2005).

Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (1985), «Прыгоды з Канапухіным» (1988), «Лесвіца» (1988), «Кветкі-ягадкі» («Курорт для зяця») (1990), «Усміхаўся месяц белай вішні» (1996), «Шкірдзюкі займаюць абарону» (1996), «Перапалох» (2004), «Нехта ходзіць за акном...» (2006), «Бліндаж» (2009), «Пераправа на Казанціп» (2009), «Веласіпед» (2010); п’ес-казак «Два мяхі цукерак» (2005), «Вушасцік» (2006), «Дзе жыве Некукарэка» (2007), «Аднойчы спякотным летам» (2008), «Непаслухмяная запалка» (2008), «Новыя прыгоды непаслухмянай запалкі» (2009); радыёп’ес «Стары і дарога» (1995) і «Ігнатаў рубеж» (2006); тэлеп’ес «Добрае стаўленне да сабакі» (1996) і «Следчы экперымент» (1999).

Пераклаў на беларускую мову п’есы «Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай (пастаўлена ў 1989), С. Злотнікава «Сцэны каля фантана» (1990) і казку Л. Усцінава «Старамодныя цуды» (2003). Усе гэтыя п’есы пастаўлены ў НАДТ імя Я. Коласа.

Спектаклі па п’есах В. Ткачова ставілі рэжысёры Аляксандр Дольнікаў, Генадзій Піменаў, Валерый Бартосік, Павел Іваноў, Вячаслаў Грушаў, Уладзімір Караткевіч, Аляксандр Калюноў, Аляксей Сількевіч, Генадзій Варонін, Грыгорый Баравік, Багдан Арлоўскі, Юрый Лізінгевіч, Іван Базан.

Член Саюза тэатральных дзеячаў (2006). Запомніўся і як вядучы аўтарскай тэлеперадачы «На прызбе з Васілём».

Укладальнік і рэдактар шматлікіх калектыўных літаратурна-мастацкіх зборнікаў.

Асобныя творы перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, туркменскую, удмурцкую і марыйскую мовы.

Асобныя апавяданні ўключаны ў чытанкі для вучняў малодшых класаў. Драматычныя творы В. Ткачова вывучаюцца на філалагічных факультэтах універсітэтаў краіны.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Беларусі (2007).

Творчасць Васіля Ткачова прыкметна вылучаецца добрым веданнем жыцця, жывой і вобразнай мовай, любоўю і павагай да людзей, пра якіх ён піша.

У Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі створана экспазіцыя, дзе шырока і ўсебакова прадстаўлена жыццё і творчасць пісьменніка-земляка, яна ўключае ў сябе кнігі з аўтографамі, тэатральныя афішы, у тым ліку і з прэм’ерных спектакляў, праграмкі, пісьмы, фотакарткі, некаторыя асабістыя рэчы і іншыя матэрыялы.

Текст дарственной надписи:

Галине Федоровне и Сергею Павловичу с благодарностью и пожеланием счастья в нашей непростой жизни!

Вид документа:
Книга
Год:
19970326
Библиографическое описание:
Ткачев, В. Ю. Седой аист: [пьесы] / ВасильТкачев. – Мозырь, 1996. – 197 с.
Обстоятельства дарения:
Мосияш Галина Федоровна. Г.Ф.Мосияш была подарена личная библиотека, которую они собирали с мужем (Мосияш Сергеем Павловичем) на протяжении всей жизни. В библиотеке была обнаружена книга с дарственной надписью.

Текст дарственной надписи:

Кожнычытач - сам саберэжысёр. Буддцерэжысёрамі!

Вид документа:
Книга
Год:
20020201
Библиографическое описание:
Ткачев, В. Ю. Кто-то ходит за окном... : пьесы / Ткачев В. Ю. – Гомель : РПУП "Полеспечать", 2003. – 404 с.
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

Дзень у горадзе - першая мая дарослаякніга, таму буду удзячныўсімхторазгарнеяе!

Вид документа:
Книга
Год:
20040403
Библиографическое описание:
Ткачоў, В. Ю. Дзень у горадзе: апавяданні / ВасільТкачоў; рэц. У. Ларчанка. – Мн.: Мастацкая літ., 1985. – 191 с.
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки

Текст дарственной надписи:

Шаноўным чытачам бібліятэкі імя Герцэна – з пажаданнем дабрабыту!

Вид документа:
Книга
Год:
20010723
Библиографическое описание:
Ткачоў, В. Ю. Пахвалі пражыты дзень: кніга-дзеннік / ВасільТкачоў. – Мн.: Мастацкая літ., 1988. – 208 с. – (Рэспубліка. Час. Людзі).
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки

Текст дарственной надписи:

Тамары Іванаўне – каб часцей усміхалася!

Вид документа:
Книга
Год:
19980915
Библиографическое описание:
Ткачоў, В. Ю. Карасі на пяску: гумар / ВасільТкачоў. – Мн., 1997.
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

На шчасце!

Вид документа:
Книга
Год:
19980915
Библиографическое описание:
Ткачоў, В. Ю. Мой рай зямны: (апавяданні, кароткія былі, драматургія, маленькіягісторыі, сітуацыі, гумарэскі) / ВасільТкачоў; мастак Уладзімір Сівуха. – Мазыр, 1997.
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

4-ой бибиіотеке

Вид документа:
Книга
Год:
19980526
Библиографическое описание:
Ткачев, В. Ю. Недоразумения: ( Веселые и грустные истории в 2-х действиях ) / Василий Ткачев; пер. с бел. автора. – Гомель, 1997. – 82 с. – (Новая пьеса).
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

Чітателям

Вид документа:
Книга
Год:
20021227
Библиографическое описание:
Ткачев, В. Ю. Недоразумения: ( Веселые и грустные истории в 2-х действиях ) / Василий Ткачев; пер. с бел. автора. – Гомель, 1997. – 82 с. – (Новая пьеса).
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

Роднай бібліятэцы імяА.І.Герцэна – ад чыстага сэрца! Жадаю супрацоўнікам і чытачам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах! Шчыра. г.Гомель.

Вид документа:
Книга
Год:
20110220
Библиографическое описание:
Ткачев, В. Ю. Дом коммуны: роман. Повести / Василь Ткачев; пер. с бел. М. Позднякова. – Мн.: Літ. і мастацтва, 2010. – 231 с. – (Лімаўскі фальварк).
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

Маленькім чытачам бібліятэкі імя Герцэна — з пажаданнем любіць і далей родную мову!

Вид документа:
Книга
Год:
20150521
Библиографическое описание:
Ткачоў, В. Высокі страх : апавяданні / Васіль Ткачоў ; [мастак Т. Кубліцкая]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 49, [5] с.
Обстоятельства дарения:
Подарена библиотеке автором.

Текст дарственной надписи:

Шчасця зямнога – многа=многа! Подпіс. 22.10.2019г.

Вид документа:
Книга
Год:
Библиографическое описание:
Літара = Литера = Літера = Littera : альманах. - Мазыр : Калор, 2019. - 182,[1] с.. - (Літаратурная Гомельшчына
Обстоятельства дарения:
альманах был подарен Гавриловичем В.Н. при посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

З нагоды стагадовага юбілею бібліятэкі імя Герцэна – віншую новай кнігай! Яна, спадзяюся, будзе добрым падарункаммбібліятэкарам! Са Святам!26.2.19г. Подпіс.

Вид документа:
Книга
Год:
2019
Библиографическое описание:
Ткачоў, В. Сцежкі-дарожкі : артыкулы. Інтэрв'ю. Рэцэнзіі / Васіль Ткачоў. - Мазыр : Калор, 2018. - 177, [2] с.
Обстоятельства дарения:
Автограф был подарен автором при посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

Маё жыццё – у жыццёвінках. На ўсё добрае.

Вид документа:
Книга
Год:
26.02.2019
Библиографическое описание:
Ткачоў, В. Жыццёвінкі : гісторыйкі: 110 / Васіль Ткачоў. − Гомель : Барк, 2018. − 151 с.
Обстоятельства дарения:
Книга была подарена автором при посещении библиотеки

Текст дарственной надписи:

Са святам, святыя гаспадыні бібліятэкі! 10.9.20 /Подпіс/

Вид документа:
Буклет
Год:
2020
Библиографическое описание:
Обстоятельства дарения:
Автограф автора был получен на XV международном фестиваль-празднике «Славянские литературные дожинки» в Гомеле.
скачать софт