Алесь (Аляксандр Пятровіч) Рыбак (7 лістапада 1934, вёска Макаўчыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 7 мая 2017) — беларускі пісьменнік. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1973 г.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі загінулі падчас ІІ-й Усясьветнай вайны. У 1958 г. закончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя У. І. Леніна. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газэт (1958—1959), часопісе «Вожык», газэце «Калгасная праўда» (1959—1962), на Беларускім радыё (1962—1963), у часопісе «Бярозка» (1963—1964).
3 1966 г. да 1972 г. жыў у Маскве — працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублікаваньня Актаў Вярхоўнага Савету СССР, рэфэрэнтам у сакратарыяце Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага.
3 1972 г. намесьнік адказнага сакратара праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, з 1978 г. старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г.
Творы:
Дарогі бываюць розныя. Апавяданні і гумарэскі. Мінск. 1972.
Сёння прыедзе тата. Апавяданні. Мінск. 1976.
Што пасееш… Аповесць, апавяданні. Мінск.1982
Апошняя камандзіроўка. Аповесць, апавяданні. Мінск. 1985.
Трэба было жыць. Раман. Мінск. 1990.
Текст дарственной надписи:
На титульном листе: «Дарагому Міхасю, таварышу па пяру – з пажаданнем дабра добрай сяўбы і яшчэ лепшага жніва на творчай ніве Алесь рыбак верасень 1985 г.»; на форзаце под фотографией: «Алесь Рыбак»