Привет, Гость

Проект "Музей автографа"

Гапееў Валерый Мікалаевіч

Валерый Мікалаевіч Гапееў – беларускі пісьменнік, журналіст, лаўрэат літаратурнай прэміі імя В. Калеснікава за кнігу «Пастка на рыцара» (2002 г.).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у арміі (1982—1984). Пасля працаваў на мінскім «Інтэграле».

У 1992 годзе пераехаў з сям'ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. У гэты ж час стаў пісаць прозу. Першае сур'ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке». Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.

У 1995 годзе быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік».

Ён адзін з нямногіх беларускіх аўтараў, якія пішуць для дзяцей і падлеткаў. Яго кнігі «Пастка на рыцара» і «Урокі першага кахання» (2010 г.) сталі свайго роду бестселерамі айчыннай літаратуры. Аповесці і апавяданні Валерыя Гапеева пастаянна публікуюцца ў часопісах «Маладосць», «Полымя», штотыднёвіку «Літаратура і Мастацтва». Праз праблемы, апісаныя ў кнігах Валерыя Гапеева, праходзіў кожны: першае каханне, здрада, цяжкасць выбару, пошук сябе.

Текст дарственной надписи: Гомельскай бібліятэцы і яе чытачам: хай насуперок усім і ўсяму жыве каханне, бласлауляючы жыцце і жывых. Подпіс. 21.02.2017

Вид документа: Книга.
Год: 20170221
Библиографическое описание: Гапееў, В. М. Урокі першага кахання [Текст] : аповесці [для старшага школьнага ўзросту] / Валерый Гапееў. - 2-е выд.. - Мінск : РВУ "Літаратура і Мастацтва", 2011. - 189 с.. - (Пераходны ўзрост)
Обстоятельства дарения: Автограф был взят в ЦГБ на встрече с писателем.
Автор: Гапееў Валерый Мікалаевіч
Даритель: Гапееў Валерый Мікалаевіч

Текст дарственной надписи: Гомельскай бібліятэцы – хай ноч змяняе дзень! 21.02.2017 г. /Подпіс/

Вид документа: Книга
Год: 20170221
Библиографическое описание: Гапееў, В. М. Ноч цмока: раман / Валеры Гапееў. – Мінск: Галіяфы, 2016. – 353, [1] с.
Обстоятельства дарения: Специальный корреспондент газеты «Літаратура і мастацтва» Алеся Черноокая передала дар автора библиотеке.
Автор: Гапееў Валерый Мікалаевіч
Даритель: Гапееў Валерый Мікалаевіч

Текст дарственной надписи: Бібліятэцы г. Гомеля – хай будзе светлым неба! 21.02.2017 г. /Подпіс/

Вид документа: Книга
Год: 20170221
Библиографическое описание: Гапееў, В. М. Я размалюю для цябе неба: аповесць, п'еса, апавяданні / Валеры Гапееў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. – 220, [2] с.
Обстоятельства дарения: Специальный корреспондент газеты «Літаратура і мастацтва» Алеся Черноокая передала дар автора библиотеке.
Автор: Гапееў Валерый Мікалаевіч
Даритель: Гапееў Валерый Мікалаевіч
скачать софт