герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч

Беларускі празаік і публіцыст. Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі факультэта грамадскіх прафесій Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам Бялёўскай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №2 г. Жыткавічы. З 1997 года ўзначаліў калектыў жыткавіцкай раённай газеты “Новае Палессе”. У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Выдатнік друку Беларусі.

Член творчых аб’яднанняў: Беларускага саюза журналістаў (1998) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2000).

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1998), літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты “Звязда”(2000), абласнога літаратурнага конкурсу імя асветніка Кірылы Тураўскага (2007). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор у галіне прозы за кнігу “Плата за каханне” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2007). Лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта Мікалая Мельнікава (2009, Масква). Лаўрэат абласных публіцыстычных конкурсаў (2009-2010 гады).

Аўтар кніг: “Споднія яблыкі” (Мазыр, 1999), “Дзе над горадам лунаюць буслы” (Мазыр, 2000), “Забранае шчасце” (Мінск: Вытворча-выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Дом прэсы”, 2001), “Глыбокія карані” (Мазыр, КПУП “Калор”, 2001), “На варце – днём і ноччу” ( Мазыр, КПУП “Калор”, 2001), “На мяжы” ( Мазыр, КПУП “Калор”, 2003), “Плата за каханне” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2007), “Крокі па роднай зямлі” (Мазыр, КПУП “Калор”, 2005), “Адкрый сваё сэрца” (Мазыр, КПУП “Калор”, 2006), “Запах черемухи” (Мазыр, КПУП “Калор”, 2007), “Запрашэнне. Eingeladen! Приглашение. (Ааргау, Швейцарыя, 2007), “Вяртанне” (Мазыр, КПУП “Калор”, 2008). У 2010 годзе выйшлі з друку два тамы выбраных твораў: раманы, аповесці, апавяданні, п’есы (Мазыр, КПУП “Калор”, 640 стар.)

Друкуецца ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Нёман”, “Беларуская думка”, іншых выданнях, а таксама ў перыядычным друку Расіі, Украіны. Асобныя творы перакладзены на рускую і ўкраінскую, нямецкую і англійскую мовы.

Узнагароджаны трыма дзяржаўнымі медалямі (за педагагічную, грамадскую і творчую дзейнасць), граматамі Міністэрства інфармацыі Беларусі, а таксама рэспубліканскіх і абласных структур адукацыі і культуры.

*********

У апавяданні “Сястрычка”, якое, верагодна, мела дакументальную аснову, аўтар імкнецца зафіксаваць галоўныя падзеі пачатку франтавога жыцця гераіні, падкрэсліць Ганніну дысцыплінаванасць праз яе канкрэтныя, інфарматыўныя адказы на пытанні вайскоўцаў.

Аўтар спрабуе паказаць вайну вачыма шаснаццацігадовай дзяўчыны, дакладна ўявіць псіхалагічны стан гераіні, светаўспрыманне якой надзвычай неарыгінальнае і заідэалагізаванае (“Я паеду з параненымі. Я камсамолка, і мне можна давяраць…”), сны медсястры не выконваюць уласнай мастацкай функцыі (Ганна бачыць у іх дакладна тое, што адбывалася з ёю ў час вайны), а “чорныя Чарнігаўскія лясы” — надта зразумелы сімвал, які не патрабуе трохразовага паўтору. На працягу твора Ганну не пакідае настойлівае жаданне вярнуцца на фронт: пасля тых цяжкасцей, якія перажыла дзяўчына, ейнае стаўленне да вайны магло быць зусім іншым.

// Рэжым доступу: http://pismenik.by/litaratatary/page/2/
// Рэжым доступу: http://www.main.lim.by/?p=933

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт