герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Болсун Михаил Михайлович

Лёсам мне было вызначана нарадзіцца 23 лютага 1942 года у вёсцы Балсуны Чачэрскага раёна ў сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло там жа. У свой час скончыў Палескую СШ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны, аддзяленне журналістыкі Мінскай ВПШ. Працаваў рабочым саўгаса на Украіне, загадчыкам сельскай бібліятэкі, настаўнікам у вёсцы Палессе. Служыў у Савецкай Арміі. З 1965 года – на журналісцкай рабоце. Літсупрацоўнік, загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік рэдактара – такі мой шлях у чачэрскай раённай газеце «Трыбуна камунізму». Сем гадоў працаваў галоўным рэдактарам буда-кашалёўскай газеты «Авангард», семнаццаць – старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела Гомельскага абласнога тэлерадыёаб’яднання. Член Саюза журналістаў Беларусі. Зараз жыву ў Гомелі. Вершы пачаў пісаць яшчэ школьнікам. Друкаваўся ў розных перыядычных выданнях, удзельнічаў у літаратурных перадачах на тэлебачанні і радыё.

**********

Ён – дзіця вайны, пра што згадае ў вершах «Гімнасцёрка», «Салдатка», «Кашуля», «Дзень вызвалення», «Сорак чацвёрты. Спакойнае лета…», «Ордэны».
Мо сціхнуць войны на Зямлі,
Ахвяр не возьмуць землятрусы,
І будзем рады ўсе, калі
Мінуць нягоды беларусаў.

Бадай, на Гомельшчыне няшмат знойдзецца паэтаў, чыя творчасць у пераважнай большасці - апяванне родных мясцін, куды, на жаль, зрэдку мы наязджаем у сталым узросце, бо справы, справы… А тут жа прайшло наша маленства, юнацтва, яно не адпускае ад сябе, сніцца начамі, кліча нас. Там "раўчукі мыюць воблакі рупна", там "месяц блісне, бы турэцкі нож", там "клён пад душ нябесны чуб падставіў", там "адшумела восень, адгуляла ўволю дзеўкай-перастаркай жухлая брыдзе".

Не абмінула родныя мясціны і навала вайны. З 178 загінуўшых воінаў, чые прозвішчы высечаны на абеліску ў вёсцы Палессе, 33 носяць прозвішча Болсун - блізкія і дальнія сваякі паэта. Ім прысвечаны цыкл вершаў:
Шануюць памяць чачаране
Байцоў, забітых на вайне.
Смыляць у сэрцах яшчэ раны
Ад страт у родной старане.

Сам аўтар - з пакалення падранкаў вайны, "хоць шрамаў няма на іх целе", і для тых дзетак "смак каржоў нішчымных быў лепш, чым "снікерсаў" цяпер". Але ж яны "галоўны ўсе-ткі свой выйгралі бой - жыццё ацалела падранкаў". Падранак вайны выйграў не толькі жыццё, але ж і ўвесь свой далейшы лёс. Ён скончыў ГДУ імя Ф.Скарыны, аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы. З 1965 года пачынаецца ўзыходжанне па кар'ернай лесвіцы: літсупрацоўнік, адказны сакратар, галоўны рэдактар раённых газет, а потым - старшы рэдактар і загадчык аддзела Гомельскага тэлерадыёаб'яднання.

// “Яблыня ў фаце”. Міхась Болсун // Сожскі карагод: нарысы / пад агульнай рэд. І. Ф. Штэйнера. — Гомель: Сож, 2010. — С. 46-49.

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт