герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Федасеенка Уладзімір Канстанцінавіч

Нарадзіўся 22 красавіка 1926 г. ў в. Бор Жлобінскага раёна. Юнаком пасля нападу ворагаў пайшоў у партызаны, быў разведчыкам, падрыўніком. Ваяваў на роднай зямлі, у асноўным на Жлобіншчыне (1942 – 1943). Быў цяжка паранены. У 1946 г. скончыў у Гомелі рачны тэхнікум, у 1950 – Рэспубліканскую партыйную школу. Доўгі час быў на камсамольскай рабоце, спачатку ў Гомельскім абласным (1946 – 1948), а затым, пасля партыйнай школы, у рэспубліканскім камітэтах камсамола (1950 – 1957). Праз некаторы час заняўся журналісцкай дзейнасцю. У 1951 – 1967 гг. супрацоўнічаў у рэдакцыях газет «Піянер Беларусі», часопіса «Сельская гаспадарка Беларуіс», загадваў аддзелам у газеце творчай інтэлігенцыі «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Беларусь». Апошнія гады перад выхадам на пенсію працаваў ва Упраўленні кніжнага гандлю Дзярждруку БССР, займаўся журналістыкай. Мае франтавыя і працоўныя узнагароды: кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, ордэна Айчыннай вайны І ступені, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны..

У пасляваенную літаратуру ўвайшоў як аўтар нарысаў і дакументальных апавяданняў пра нядаўнія гераічныя падзеі. Аднак адбыўся ў першую чаргу як раманіст (раман «Дубовая града» (1965), «Віры на скрыжаваннях» (1970). Асновай ягонай раманнай думкі стаўся выразны аўтабіяграфічны пачатак. Так, у вобразе галоўнага героя ваеннай дылогіі, а затым і працягу, бачыцца сам аўтар. Згадаем, памятаючы пра вышэй згаданыя старонкі біяграфіі самога пісьменніка, надпіс, які пакідае на сцяне ёўні ўлюбёны герой: «У жніўні 1941 г. памёр палонны 1925 г. нар. Ул. Пятровіч Байкач. Паведаміце маці. Жлоб.р-н, Дубовая града.»

Да першага рамана пададзены ў якасці эпіграфа словы Леаніда Лявонава: «Не забудзем нічога: ні дзіцячай слязінкі над трупам забітай фашыстамі маці, ні зняважаных нашых святынь, ні нават зламанага ў полі каласка», – гэты запіс, зроблены бляхай рамяня зусім яшчэ дзіцёнкам, сапраўды вызначае квінтэсэнцыю твора. У творах будуць паказаны злачынствы захопнікаў, якія паляць хаты, рабуюць людзей, нішчаць пасевы і народ, але галоўнае – гэта паказ таго, як маладыя хлопцы, учарашнія дзеці, уступаюць у барацьбу з ворагам. У раманах паказана, што ў цэлым юныя мсціўцы добра разумеюць, што іх чакае; не баючыся смерці, яны ўстураюць у смяротны паядынак. Згадаем, што герою раманаў было шаснаццаць гадоў, гэта значыць столькі, як і самому Уладзіміру Федасеенку (яны нават носяць адно імя).

Я з 15 гадоў на вайне. Скончыў толькі восем класаў школы ў вёсцы Мормаль, уступіў у камсамол. І тут пачалася Вялікая Айчынная вайна. Мой дзядзька Апанас Гаўрылавіч Мартынаў быў калгасным старшынёй. Ён сябраваў з загадчыкам ваеннага аддзела Жлобінскага райкама партыі Георгіем Васільевічам Злынавым. Дзядзька завёз мяне да Злынава, якога прызначылі камісарам знішчальнага батальёна. Так я стаў разведчыкам гэтага батальёна. Аднойчы (я не ведаў, што ўначы быў бой і немцы прасунуліся на ўсход ад Жлобіна) толькі выйшаў з балота, як пачуўся крык “Хальт!” Немец наставіў на мяне аўтамат. Мяне схапілі і паставілі ўжо на растрэл. Але страляць не сталі. Адвезлі ў барак з палоннымі чырвонаармейцамі, дзе я прасядзеў некалькі тыдняў. Праз нейкі час нас павезлі ў бабруйскі лагер для ваеннапалонных. Але па дарозе туды я змог уцячы. Вярнуўся на Жлобіншчыну, дзе звязаўся з падпольшчыкамі. Сам рабіў засады. У 1943 стаў камандзірам дыверсійнай групы. Аднаго разу падчас падрыву нямецкага эшалона я дапусціў памылку. З вагонаў пачалі выскокваць немцы. Я не вытрымаў і даў чаргу з аўтамата. І мяне з ахоўнай байніцы засеклі і накрылі з мінамёта. З раненнем быў накіраваны ў шпіталь. Як вылечыўся, паступіў у Гомельскі рачны тэхнікум. У ім і сустрэў Перамогу ў 1945 годзе.

Што было самым страшным на вайне? Відаць, мой першы подзвіг. Жлобінскі бургамістр быў жорсткім чалавекам. Часам у адзіночку рабіў засады. У партызан усё не атрымлівалася яго забіць. І тут я папрасіўся ў камандзіра на заданне па ліквідацыі бургамістра. Было мне 16 гадоў. Камандзір засумняваўся, але адправіў разам са мной двух хлопцаў. Вось сядзім мы ў засадзе ля дарогі ў воласць. Бачу, бургамістр адзін едзе. Але ён хутка прамчаўся на кані. Не паспеў я стрэліць. Тады пабег да валаснога будынка. З сабой былі вінтоўка і дзве гранаты. Але ў якое акно кідаць гранату, не ведаў. Наўгад калі кінуць, дык там вяскоўцаў шмат было. А пакуль мы з хлопцамі сядзелі ў засадзе, мяне заўважыла мясцовая жанчына. Я думаў, што гэта наш чалавек і яна не выдасць мяне. А жанчына, як пасля даведаўся, аказалася сястрой мясцовага здрадніка. Яна расказала брату пра мяне, а той пайшоў папярэдзіць бургамістра пра небяспеку. Але не стаў пры людзях гаварыць, а паклікаў фашыста на двор. Я прыцэліўся і выстраліў чатыры разы ў бургамістра. Першы стрэл быў прыцэльны, астатнія – хаатычныя. Патрапіў і ў бургамістра. І ў здрадніка. Затым на кані выехаў да сваіх. Так я ліквідаваў ворага і прывез нямецкія дакументы камандзіру. Страшна было, але за гэты подзвіг я атрымаў сваю першую ўзнагароду – медаль “За адвагу”.

Рэгіянальны пачатак дамінуе ў раманах. Тут мы сустрэнем апісанні роднай вёскі Ул. Федасеенкі і навакольных селішчаў. Таксама ў творах паказаны навакольныя краявіды ў самыя розныя поры году, шмат старонак удзелена апісанню Жлобіна, Дняпра і Бярэзіны, тэхнічных збудаванняў на іх. У аб’ёмных па змесце творах шмат падзей, дзеючых асоб. Пісьменнік імкнуўся да панарамнага адлюстравання падзей: добра абмаляваны навакольныя сяляне, якія падзяліліся ў прыманні ці адмаўленні новых парадкаў; шмат старонак прысвечана апісанню быта партызанаў, асабліва дыверсантаў і разведчыкаў; паказана сувязь з вялікай зямлёй, эвакуацыя раненых мсціўцаў. Адлюстраваны быт паліцаеў і салдат рэгулярнай арміі вермахта, іх стасункі з мясцовым насельніцтвам і партызанамі.

Шмат увагі ўдзяляецца ўвасабленню кахання, якое, зразумела, не магло не ўзнікнуць у асяроддзі маладых людзей.

Тагачасная крытыка, аднак, ухваляючы ў цэлым намаганні аўтара ахапіць значныя падзеі ў аб’ёмным часава-прасторавым вымярэнні, усё ж такі папракала пісьменніка за пэўны схематызм, недастатковую заглыбленасць у псіхалогію персанажаў, схільнасць да адлюстравання ўчынкаў герояў толькі ў чорна-белых колерах, адмаўленне ад колеравай палітры ў тлумачэнні ўчынкаў герояў. Усё гэта было абумоўлена патрабаваннямі часу, вырвацца з якіх не кожнаму пад сілу.

Раман «Пасля смерчу» ў пэўнай ступені працягвае два папярэднія, бо аўтар яшчэ раз звяртаецца да нядаўняга ваеннага мінулага, разам з тым ён адлюстроўвае і першыя часы пасля вызвалення горада над Сожам, які аднаўляе сябе, і цяперашнія героі, былыя абаронцы краю, уваходзяць у мірнае стваральнае жыццё. І тут сказаўся папярэдні вопыт аўтара. Сімволіка загалоўка твора, як і папярэдніх, выразна празрыстая. Трылогія была перакладзеная на рускую мову (першыя два раманы А. Міронавым, трэці – У. Ідэльсонам), што значна пашырыла кола чытачоў, якія змаглі пазнаёміцца з вайною пад стрэхамі на Жлобіншчыне.

// Штэйнер, І. Асабістае і агульначалавечае. Уладзімір Федасеенка // Штэйнер, І. Дняпроўскія матывы / Іван Штэйнер. — Гомель: Сож, 2009. — С. 106-107.

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт