герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Сяркоў Іван Кірэевіч

Нарадзіўся Іван Сяркоў у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння 7 класаў мясцовай школы (1947 г.) быў прыняты выхаванцам Мінскага артылерыйскага падрыхтоўчага вучылішча. Да 1955 г. служыў у арміі. Дэмабілізаваўшыся, пайшоў працаваць у Гомельскую раённую газету «Маяк». 3 1960 г. – рэдактар, з 1961 г. — галоўны рэдактар Гомельскай студыі тэлебачання. Адначасова паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыў завочна ў 1962 г.

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1957 г. як паэт. Творчы шлях пісьменніка пачынаўся з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў. У 1962 г. у часопісе “Вожык” быў апублікаваны сатырычны верш “Прусакі”, якім І. Сяркоў адгукнуўся на злабадзённыя для таго часу праблемы. Аднак малады журналіст любіў расказваць пра сваё ваеннае дзяцінства, і яму настойліва параілі запісаць гэтыя расказы. Так нарадзіўся Іван Сяркоў – дзіцячы пісьменнік, так нарадзіліся творы пра вайну.

Аповесці І. Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага” (1968 г., адзначана другой прэміяй у рэспубліканскім конкурсе), “Мы хлопцы жывучыя” (1970 г., адзначана першай прэміяй на Усесаюзным конкурсе на лепшую кнігу мастацкай літаратуры для дзяцей), “Мы з Санькам – артылерысты” (1989 г., першая прэмія на рэспубліканскім конкурсе) кампазіцыйна завершаныя творы і разам з тым паводле стылёвых асаблівасцей і вобразнай структуры ўспрымаюцца як трылогія.

Тут пісьменнік адкрывае своеасаблівы свет рабят-падлеткаў, равеснікаў аўтара, дзяцінства якіх было апалена ваенным ліхалеццем.

Пісьменнік расказаў пра лёс галоўнага героя Івана Сырцова, яго сябра Санькі, жыхароў вёскі Падлюбічы, на долю якіх выпала шмат выпрабаванняў і нягод у гады ваеннага ліхалецця і пасляваенны час. У аповесцях аўтар здолеў не толькі арганічна зліць паказ лёсу юных герояў з шырокім адлюстраваннем жыцця і змагання ўсяго народа ва ўмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі, а і захаваць непаўторны свет дзяцінства.

Аповесці перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, малдаўскую, армянскую, балгарскую мовы.

Івану Сяркову належыць таксама сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма “Мы – хлопцы жывучыя”, які быў пастаўлены ў 1974 г.

Узнагароджаны медалём «За доблестный труд», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1972 г., 1979 г.).

З’яўляўся сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП Беларусі з 1977г.

Памёр у 1998 г.

// Рэжым доступу: http://be.convdocs.org/docs/index-14191.html

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт