герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Старчанка Мікалай Паўлавіч

Нарадзіўся 28 жніўня 1938 года ў в. Старая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Балатнянскую сярэднюю школу, Белдзяржуніверсітэт і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Пачынаў працаваць літаратурным работнікам рагачоўскай раённай газеты “Камунар”. З 1979 да 1999 года (да выхаду на пенсію) працаваў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі абласной газеты “Гомельская праўда”.

Свой першы твор надрукаваў у рагачоўскай раённай газеце “Камунар” у 1957 годзе.

З’яўляецца членам Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Выходзіў пераможцам конкурса “Гомельскай праўды” на прыз пісьменніка Івана Мележа. Лаўрэат прэміі былога рэдактара газеты “Гомельская праўда” Івана Матыля. З’яўляецца прызёрам конкурсаў газет “Советская Белоруссия” і “Сельская жизнь”.

Якраз пра жыццё ўласнай вёскі ў пасляваенны перыяд і расказаў Мікалай Паўлавіч у аповесці “Хлеб з лебядой”. Яна выйшла, як ужо было вышэй пазначана, у 2003 годзе. Але напісана, паводле адзнакі ў канцы кнігі, у 1968 годзе, г.зн. чатыры дзесяцігоддзі таму. Менавіта ім, часам напісання, а таксама і адпаведным узростам аўтара (30 гадоў) і тлумачыцца адметнасць твора. Зразумела, што аповесць мае выразна аўтабіяграфічны характар, нават вёска, дзе дзейнічаюць героі, называецца Альхоўка – асацыяцыі з назвай роднай вёскі аўтара Старая Алешня навідавоку. У цэнтры твора – вобраз былога франтавіка, які вяртаецца з Вялікай Айчыннай да сваёй сям’і; крыху пашчыпаны, пакалечаны, але не зломлены. Сустрэты з радасцю жонкай, дзецьмі, аднавяскоўцамі, ён пачынае будаваць новае жыццё. Ізноў невыпадкова, што калгас, створаны аднавяскоўцамі і які ўзначальвае Кандрат Судаход, так і пачынае называцца. У творы згадваецца і першая сусветная вайна, у якой прыняў удзел галоўны герой; паказаны карціны суда над былымі паліцаямі і ворагамі; узноўлены сцэны катавання мірных жыхароў, якіх палілі жывымі. Аповесць вытрымана ў традыцыях сацыялістычнага рэалізму, невыпадкова на памяць прыходзяць рэмінісцэнцыі з твораў аб калектывізацыі, якіх з’явілася даволі многа ў той час. Так, упаўнаважаны Дрозд А.П. пасля кахання ў адрыне пачынае адразу перажываць, чым гэта ўсё закончыцца, якія арганізацыйныя вынікі можа мець такая разбэшчанасць. Але потым прыходзіць да вываду, што жаночая пяшчота не ішла ні ў якое параўнанне з магчымымі карамі нават па партыйнай лініі. Разам з тым у творы шмат этнаграфічных замалёвак і звестак.

У падобным стылі напісана і паэма “Зямное прыцягненне”, дзе апавядаецца аб працы маладога спецыяліста на сяле, яе першых праблемах і поспехах, першым каханні. Урэшце рэшт Ніна, а так звалі гераіню твора, становіцца ардэнаноскай, выходзіць замуж за любага і нараджае прыгожага сынка.

Трагедыя ваеннага ліхалецця паказана аўтарам у паэме “Аксіння”, дзе адлюстроўваецца сцэна здзеку з маці, што ідзе на смерць, каб здабыць яды галодным дзецям.

// Штэйнер, І. Хараство прыроды. Мікола Старчанка // Штэйнер, І. Дняпроўскія матывы / Іван Штэйнер. — Гомель: Сож, 2009. — С. 69-70.

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт