герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Прануза Паўлюк (Павел Кузьміч Прануза)

Нарадзіўся ў 1918 г. на поўдні Беларусі, у вёсцы Вылева, што пад Добрушам. Вучыўся ў пачатковай школе в. Вылева, а з пятага па дзясяты клас - у Добрушскай СШ.

Друкавацца пачаў у 1936 г. у раённай газеце «Сталінец», потым - у «Гомельскай праўдзе», дзе ў 1936 г. пад псеўданімам Паўлюк Пранузаў быў змешчаны яго верш «Сонца ўпала за дахамі».

У 1937 г. Прануза паступае на філалагічны факультэт Гомельскага педінстытута. У 1941 г. малады настаўнік здаваў выпускныя экзамены. Быў ужо размеркаваны ў адну са школ на Палессі. Але ўсе планы абарвала вайна.

Летам 41-га паэт апынуўся ў зенітна-артылерыйскай дывізіі на Бранскім фронце і ўсю вайну, да пераможнага салюта, праслужыў там. Павел Кузьміч успамінаў: «Калі спасылацца на дакументы, дык усяго нашай дывізіяй за вайну было пройдзена 5170 кіламетраў, збіты 504 самалёты – за 911 дзён і начэй».

Ён, зенітчык, намеснік камандзіра гарматы, у душы заўсёды заставаўся паэтам. У перапынках паміж баямі пісаў вершы. У гады Айчыннай вайны вершы П. Пранузы друкаваліся ў франтавых і армейскіх перыядычных выданнях «На разгром врага», «Савецкая Беларусь», у сатырычнай газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». Пасля вайны Павел Кузьміч прыехаў у Нясвіж. Спачатку выкладаў у Нясвіжскім педвучылішчы (1945 - 1978), а пасля – у Нясвіжскай сярэдняй школе № 3 да 1982 г.

Паўлюк Прануза - аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць»(1978), «Сустрэчы»(1983), «Мой аўтограф»(1988), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць…» (1994), «Маё пакаленне»(2003).

Доўгі час Павел Кузьміч кіраваў літаратурным аб'яднаннем пры рэдакцыі раёнай газеты «Чырвоны сцяг». Пад яго кіраўніцтвам ішло станаўленне мясцовых паэтаў І. Гурбана, М. Валасевіча, В. Барадзіна, В. Трусевіча і многіх іншых.

Апошнія гады свайго жыцця Павел Кузьміч пражыў у Мінску. 14 сакавіка 2007 г. паэта не стала.

З 1947 года Паўлюк Прануза - член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Павел Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 2006 годзе ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін г. Нясвіжа».

**************

У Берліне, дзе ўжо змоўклі баі, напісаліся радкі пра дарогі жыцця, якія давялося прайсці:
Не экскурсантам, а салдатам,
Абпаленым агнём баёў,
З гранатамі ды аўтаматам
На дах рэйхстага я ўзышоў.
Глядзеў на ўсход я ў задуменні,
Здалёку бачыў родны край:
Палеткі ў зелені вясенняй,
Свой Гомель, па-над Сожам гай.

Прыгадваюцца тыя хвіліны, калі змоўклі гарматы і ўсталявалася ўрачыстая цішыня. Воіны, якія прайшлі суровыя дарогі вайны, ставілі свае подпісы на ссечаных кулямі і снарадамі сценах рэйхстага. Цікава было чытаць тыя скупыя радкі, якія ўмяшчалі і боль і радасць пераможцаў. Бачыў я подпісы і сваіх землякоў-беларусаў.Хацелася хутчэй на Радзіму, падыхаць яе паветрам, сустрэцца пасля доўгай ростані з сябрамі, роднымі. І гэты час неўзабаве надышоў.

У суровых выпрабаваннях і пакутах вайны ліра паэта пасталела. Паэтычныя творы, што нараджаліся ў баях і пасля іх выразна мянялі сваё гучанне:
Пісаць цяпер нялоўка пра салоўку,
Душы цяпер не хочацца цішы.
Бяры, паэт, бяры, паэт, вінтоўку,
Штыком паэмы гнеўныя пішы.

Лірычныя замалёўкі зменяць «Акопныя вершы», «Пісьмы ў Беларусь», заклікі, успаміны, звароты да салдатаў і партызан. Добры салдат, надзейны таварыш, ён у думках увесь на Радзіме, на Беларусі. Ганарыцца слаўнымі імёнамі Заслонава, Гастэлы, Сільніцкага, але, як закрые вочы, бачыць родныя хвоі, азёры і як гарэў родны Гомель:
Як вадою шырокага Сожа
Праганялі мы смагу, калі
Па-над Гомелем хмары варожых
Пікіроўшчыкаў чорных ішлі.

// Рэжым доступу: http://www.nesvizh-news.by/arhiv/2013/05/34-(10634)/paet-abpaleni-agnyom-vajni.aspx
// Штэйнер, І.Ф. Alma Mater Universitatis // Электронные документы ГГУ. — Режым доступу: http://docs.gsu.by/DocLib10/Forms/AllItems.aspx

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт