герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Правасуд Уладзімір Рыгоравіч

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1933 г. ў вёсцы Подгаць Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Акцябрскую сярэднюю школу. Вершы пачаў пісаць, калі вучыўся ў школе. Першы твор быў надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” ў 1953 г. Працоўны шлях пачынаў на пасадзе загадчыка Ламавіцкага сельскага клуба ў Акцябрскім раёне.

У час службы ў арміі пісаў і на рускай мове, друкуючыся ў газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі, а на беларускай мове – у “Вожыку”. Пасля арміі працаваў у Лельчыцкай раённай газеце “Савецкае Палессе”, рэспубліканскай газеце “Калгасная праўда”, адкуль у 1967 г. перайшоў у часопіс “Вожык”, якому прысвяціў больш за 30 гадоў жыцця.

Першы зборнік вершаў выйшаў у 1969 годзе пад назвай “Бабрыная справа”. Потым убачылі свет зборнікі вершаў “Соль і перац”, “Любоў без узаемнасці”, “Цёшча і аўтамабіль”, “Прыкарытнікі” і іншыя, а таксама зборнікі прозы “Народжаны рэвалюцыяй” (1979), “Працоўны поўдзень” (1983), “Бамаўцы” (1984), “Маўклівая пушча” (1989) і іншыя. У 2008 г. выйшаў збор твораў Уладзіміра Правасуда ў трох тамах.

Памёр Уладзімір Рыгоравіч у снежні 2010 г.

// Рэжым доступу: http://www.ch-smi.by/2013/01/na-litaraturnym-alimpe-rudabelskaga-krayu/

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт