герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Макаенак Андрэй Ягоравіч

Нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. ў весцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Сярэднюю адукацыю Макаёнак атрымаў у Журавіцкай школе. Паступіў у ваеннае вучылішча, але хутка зразумеў, што яго сапраўднае прызванне – мастацтва. Таму ён пакінуў вучылішча і стаў служыць у страявой часці ў Азербайджане. Быў палітруком роты, пазнаў усе цяжкасці вайсковага жыцця. У 1942 годзе Макаёнку давялося ўдзельнічаць у гераічным Крымскім дзесанце. Тады ён быў вельмі цяжка паранены і амаль год знаходзіўся ў шпіталі. На ўсё жыццё ў Андрэя Ягоравіча ў ступнях засталося трынаццаць асколкаў ад варожай міны, а пасля ранення наогул хацелі ампутаваць ногі, але мужны чалавек не згадзіўся на аперацыю і ў тылавым шпіталі ў Краснадары яму ўратавалі ногі.

Пасля таго, як Макаёнка выпісалі са шпіталя, апынуўся ў Грузіі, дзе выкладаў у адной з вясковых школ.

На пачатку зімы 1943 года Макаёнак вярнуўся у родныя мясціны. Адукаванага хлопца, былога палітрука, неўзабаве прызначылі сакратаром райкома камсамола. Ён разам з іншымі будаваў жыллё ў вёсках замест лясных зямлянак, арганізоўваў вучэбны працэс у школах, некаторы час нават сам працаваў ваенруком у Журавічах.

На камсамольскіх і партыйных пасадах Андрэй Макаёнак працаваў да канца 40-х гадоў. Пасля Журавічаў ён адзін год узначальваў гарком камсамола ў Гродне і прыкладна столькі ж часу загадваў парткабінетам у Магілёве. У гэты ж перыяд адбыўся прыход Макаёнка ў драматургію.

Пасля заканчэння партыйнай школы А. Макаёнак працаваў загадчыкам аддзела прозы часопіса “Вожык”. У сярэдзіне 60-х гадоў пісьменнік быў прызначаны на пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Неман”. Актыўна ўдзельнічаў пісьменнік і ў грамадскім жыцці. У 1965 годзе ў складзе беларускай дэлегацыі прымаў удзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН, у 70-я гады выконваў абавязкі дэпутата Вярхоўнага Савета рэспублікі.

// Віртуальны музей Андрэя Макаёнка. — Рэжым доступа: http://makaenak-goub.iatp.by/HTMLs/synveski.htm

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт