герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Маісеенка Алег

Нарадзіўся ў 1939 г. ў вёсцы Цярэнічы Гомельскага раёна ў сям'і настаўнікаў. Скончыў Целяшоўскую СШ. Пасля заканчэння Баранавіцкага тэхнічнага вучылішча № 6 працаваў у родным калгасе. Армейскую службу праходзіў на Ціхаакіянскім флоце. Там і зрабіў першыя спробы пяра. Пасля службы ў арміі вучыўся на філфаку Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1961–1966), потым быў на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. Працаваў начальнікам упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкома. Друкаваўся ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, літаратурных альманахах, часопісе «Палессе». Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, за удзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”. У 1998 годзе выйшаў паэтычны зборнік «Дарогі памяці», у 2013 другі — “Чаму баліць душа”.

Чаму баліць душа паэта? Лірычны герой Маісеенкі не можа змірыцца, калі прадаецца святое — памяць:
Мне прыкра назіраць, як ветэрана ўнук
Ад прагі зарабіць зялёную банкноту
Героя-дзеда медалі збывае з рук,
Што той здабыў сваёй крывёй і потам.

...Шасцігадовым хлапчуком Алег Маісеенка сустрэў май 1945-га. Пра гэта адзін з мацнейшых вершаў кнігі — “Дзень Перамогі”, прысвечаны памяці бацькі Рамана Мітрафанавіча:
Зямля спявала — свята Перамогі!
І ззялі шчасцем твары ў людзей.
Ды галасіла, молячы да бога,
Бабуля наша: “Дзе ж сынок мой, дзе?”
Крычала маці раненаю птушкай.
Мы ж, збіўшыся ў грудок, як вераб’і,
Ад жалю, жаху вылі ў падушкі.
А за вакном сады цвілі, цвілі...
Няма бабулі. Маці ўжо спачыла.
І нам ужо лёс адкрыў лік скрушны свой.
А гэты дзень стаіць перад вачыма,
Душу пячэ нявыплаканы боль...

// Кручэнка, Т. Тут дзяцінства маё басанож адышло / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. — 2013. — № 164-165 (24 кастр.).

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт