герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Бараноўскі Алесь Аляксандравіч

Нарадзiўся ў 1989 г. у вёсцы Церуха Гомельскай вобл.. Скончыў Цярухскую сярэднюю школу, у 2006 г. паступiў у «ГДУ iмя Ф. Скарыны» на фiлалагiчны факультэт (у 2011 годзе скончыў вучобу на ім). У 2012 г. скончыў магістратуру пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі) – магістр мастацтвазнаўства. У 2012 г. паступіў у аспірантуру НАН Беларусі – Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Купалы і Я. Коласа (цяпер Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры) па напрамку мовазнаўства/літаратуразнаўства.

Лаўрэат першага лiтаратурнага конкурса iмя Кiрылы Тураўскага, дыпламант паэтычнага конкурса імя А. Грачанікава, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу навуковых работ, член савета Школы маладога літаратара пры гомельскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў. Член спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

Друкаваўся ў абласных і рэспуліканскіх газетах і часопісах, а таксама ў калектыўных зборніках «Гоман» (2006 г., Мiнск), «Натхненне» (2007 г., Мазыр), «Шматгалоссе Палесся» (2007 г., Гомель), "Літаратурная Гомельшчына" (2009 г., Мазыр), "Междуречье" (2009 г., Курск), "Пралеска" (2010 г., Гомель).

Аўтар паэтычных зборнікаў "Чуйнае акно” (Мінск, "Кнігазбор", 2008 г.), "Вясляр" (Мінск, "Кнігазбор", 2010 г.), «Дыяментавы німб для Анёла» (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2012 г.), навуковай манаграфіі «За прамень схаплюся – і жыву!... Творчая самабытнасць Ніны Шкляравай» (Мінск, «Каўчэг», 2011 г.). Cябра ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

// Школа-студыя "Малады літаратар". — Рэжым доступу: http://shkolalit.ucoz.ru/index/ales_baranowski/0-6

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт