герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Краўчанка Усевалад Ігнатавіч

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1915 у в. Каплічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Пасля заканчэння рабфака ў Мазыры (1933 г.) і да 1941 г. працаваў у рэдакцыі раённай газеты «Калгаснік Мазыршчыны» (пазней рэарганізаванай у абласную газету «Бальшавік Палесся»). Адначасова завочна вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў два курсы). У першы год вайны — супрацоўнік армейскай газеты «Боевое знамя». Потым на журналісцкай рабоце ў Саратаўскай вобласці, з мая 1943 г. — загадчык аддзела партызанскага жыцця ў газеце «Савецкая Беларусь». З 1945 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя». З 1950 г. — адказны сакратар, у 1953—1961 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Сябра саюза пісьменнікаў з 1939 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1933 г. (часопіс «Чырвоная Беларусь»). Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў «На крутым павароце» (1937), «Калгасныя навелы» (1940), «Зямля гудзе» (1945), «Станаўленне» (1947), «У імя Радзімы» (1948), «Жыта красуе» (1951), «Вясна на Палессі» (уключаны аднаактовыя п'есы, 1952), «Крыгаход» (1957), «Не поле перайсці» (1958), «Зорка Венера»(1960), «Над хвалямі Прыпяці» (выбранае, 1964), «Крыгалом» (1985). Выйшлі кнігі для дзяцей «Таямніца аднае вышкі» (1935). «Дзве сяброўкі» (1948, 1959), «Падарунак» (1950), «Тэорыя імавернасці» (1958), «Злачынства ля Зялёнай тоні» (1961), «Таямніца вугла альфа» (выбранае, 1973). Выдаў зборнік аднаактовых п'ес «Апошняя варажба» (1960).

У час Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік напісаў шмат публіцыстычных артыкулаў, з якіх выраслі і мастацкія апавяданні, што былі надрукаваны ў зборніках “Зямля гудзе” (1945) і “У імя Радзімы” (1948). Так, у навеле “Мікола Багрым з Выглядаў” узнаўляецца трагічная гісторыя палескай вёскі і яе жыхароў. Апавяданне заснавана на прынцыпе кантрасту, бо пачынаецца паэтычным запевам:
На поўдні Палесся было раней такое сяло Выгляды. Яно стаяла на самым беразе Прыпяці. Звілістая дагэтуль рэчка ў тым месцы раптам выпроствалася, паварочвала на поўдзень і далей бегла роўна, як бы па знарок пракладзенаму рэчышчу. Раскінутае на высокім правым беразе прыгожае сяло так прыціскалася да круч, што, здавалася, яно імкнулася ўбачыць, куды гэта бягуць і чаму так спяшаюцца рачныя воды і ці ёсць дзе супынак іхняму бегу. Пэўна з гэтай прычыны і называлася яно Выглядамі.
Шчымлівую нотку павінна выклікаць і апісанне звычайнага пастуха Міколы Багрыма, які валодае талентам народнага песняра і баечніка, цешыць людзей харошай песняй і казкамі пра Князь-возера і Прыпяць-раку. І антытэзай светлай песні гучыць апісанне расправы з вёскай і яе жыхарамі, якія згарэлі разам з маленькімі дзецьмі ў полымі родных хат.

Так, талісманам для маладога мсціўцы становіцца медны пярсцёнак, які ён зняў з рукі мёртвай маці, закатаванай ворагамі (“Талісман”). У апавяданні “У імя Радзімы” апавядаецца пра старасту Тараса , які дзеля свабоды не шкадуе ні свайго жыцця, ні сваіх маленькіх унукаў. Гэтай жа тэме прысвечаны навелы “У тую ноч”, “Аб шчасці”. Аб партызанскай барацьбе з ворагам гаворыцца і ў аповесці “Рыгор Шыбай” (1947).

Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў на беларускую «Бялее парус адзінокі» В.Катаева (1949), «Сцяганосцы» А.Ганчара (з І.Мележам, 1949), «Служу Радзіме» І.Кажадуба (1950) і інш.

Памёр 27 жніўня 1961 г.

Узнагароджаны орданам «Знак Пашаны» і медалямі.

// Вікіпедыя: свабодная энцыклапедыя. — Рэжым доступу: http://be.wikipedia.org/wiki
// “Над хвалямі Прыпяці”. Усевалад Краўчанка (01 (14).10.1915-27.08.1961) / пад рэд. І. Ф. Штэйнера. — Гомель: Сож, 2010. — С. 252-253.

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт