герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Зэкаў Анатоль Мікалаевіч

Нарадзіўся 20 студзеня 1955 г. у в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна.

Пасля заканчэння гісторыка-філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта (1977) працаваў карэспандэнтам гомельскай раённай газеты “Маяк”, у камсамольскіх арганізацыях, рэдакцыях газет “Чырвоная змена” і “Книга и мы». Рэдагаваў газету ”Добры вечар”, штотыднёвік “Сталіца” і “Беларускую лясную газету”, быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Вожык”, рэдактарам аддзела прозы часопіса “Полымя”.

У друку Анатоль Мікалаевіч выступае з 1972 г. Асноўныя тэмы творчасці - роздум аб праблемах, якія ставіць жыццё перад чалавекам, чалавецтвам, аб вечных праблемах дабра i зла, любові i нянавісці.

Выдаў кнігі паэзі “Лісты да цябе” (2005), “Промнік позірку твайго”(2008), , «Боль сумлення» (1989), «Аварыя сумлення» (1996), ”Чарнобыльскі вецер”(2006), сатыры і гумару “Дуэль” (1994), “Дуэль-2” (1995), “Кругі ў галаве” (2007), прозы “Вясельнае падарожжа ў Стамбул” (2000,) для дзяцей “На арэхавым кані” (2003), “Мянтуз сярод мядуз” (2007).

А. Зэкаў валодае рэдкім у літаратуры талентам парадыста. Яго пародыі ўвайшлі ў зборнікі «Дуэль» (1994) i «Дуэль-2» (1995). Грані таленту Зэкава адкрыліся i ў прозе. Дэбютам стала кніга «'Вясельнае падарожжа ў Стамбул» (2000).

Паэт i празаік А. Зэкаў піша шмат для дзяцей. Выдаў кнігу казак «Чатыры зярняткі» (2000), зборнік вершаў «На арэхавам кані» (2003).

У 2009 годзе Анатоль Зэкаў выдаў тэматычны буклет «Сны з вайны», у які ўвайшло 14 вершаў, прысвечаных падзеям, рэху і ўдзельнікам мінулай вайны. Асабістае (гібель дзеда) пераплялося з горам аднавяскоўцаў і ўсёй нацыі. Арыгінальнасць і сувязь з даўняй традыцыяй падтрымлівае і форма буклета, які складваецца ў адметны ліст, нібы салдацкі трохкутнік перыяду Вялікай Айчыннай.

Анатоль Зэкаў — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі (2009). Зборнік літаратурных пародый “Кругі ў галаве” прызнаны Саюзам пісьменнікаў Беларусі лепшай кнігай 2007 года ў намінацыі “Сатыра і гумар”.

// Рэжым доступу: http://ggcbs.gomel.by/greensteps/test/test.php?n=6&id=29

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт