герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Тематический указатель "Память нужна живым..."

Память нужна живым…

: тема Великой Отечественной войны в произведениях литераторов Гомельщины

Даніленка Міхаіл Пятровіч

Нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Ястрабка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У трохгадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у в. Бодры.
“… Скончыў Баршчоўскую сямігодку (1938) і ў гэтым жа годзе пачаў вучобу ў Рэчыцкім педвучылішчы. Менавіта тут і далучыўся да мастацкага слова – у мясцовай раённай газеце «Зара камуны» з'яўляюцца першыя публікацыі.
Вядома, гэта былі проста дзіцячыя забаўкі. Паступіўшы ў Рэчыцкае педвучылішча, я пачаў больш сур’ёзна думаць пра літаратурную творчасць. Тады ў рэдакцыі абласной газеты «Бальшавік Палесся» працаваў Усевалад Краўчанка. З вялікай колькасці рукапісаў, якія дасылаў я ў рэдакцыю, ён неяк выбраў замалёўку «Баравым шляхам» і надрукаваў у газеце. А потым у «Літаратуры і мастацтве» з’явіліся два маіх апавяданні. Асабліва радавалася настаўніца літаратуры Надзея Піліпаўна Прохарава. Яна і цяпер сочыць за кожным маім крокам у літаратуры. Часам радуецца, але больш засмучаецца.
Думаў я напісаць яшчэ некалькі твораў. Ды час разважыў іначай. Надышоў чэрвень страшнага 1941 года…”

Дакумент аб заканчэнні вучылішча не паспеў атрымаць – пачалася вайна. Вучыўся ў запасным палку ў Казахстане, быў знішчальнікам танкаў. У маі 1942 кантужаным трапіў у палон, адкуль уцёк у 1944. Праз год вярнуўся дадому. Працаваў настаўнікам Казярожскай сямігадовай школы Лоеўскага і Ясеньскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна. У 1952 завочна закончыў Гомельскі педагагічны інстытут.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, Ганаровай Граматай і дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Выдатнік друку.

Хаця і шмат гадоў прайшло пасля Вялікай Айчыннай вайны, Міхась Даніленка ніколі не зможа забыць тыя страшэнныя і адначасова гераічныя гады. І як чалавек, салдат, і як пісьменнік, бо ён, як і большасць хлопцаў-равеснікаў з педвучылішчаў і педінстытутаў, пайшлі не дзяцей вучыць, а Радзіму абараняць. Таму і перыяд станаўлення і росквіту таленту М. Даніленкі – журналіста і пісьменніка (а гэта прыпадае недзе на 80-ыя гады) – тэма вайны становіцца вызначальнай у ягонай творчасці. Характэрнай у гэтым плане з’яўляецца кніга «Родная зямля» (1982), у якую ўвайшлі аповесці і апавяданні. Адкрываецца кніга амаль аўтабіяграфічнай аповесцю «Альпы», невыпадкова яна прысвечана ягонаму сябру Сцяпану Халайчаву, з якім аўтар уцякаў з палону. Сам Міхась Пятровіч, чалавек ужо ў даволі сталым узросце, спрабуе зазірнуць у мінулае, па-новаму асэнсаваць усё перажытае, згадаць тыя страшэнныя гадзіны, ад якіх ужо ніколі і нікуды не збегчы. Пра гэта ён і гаворыць у зачыне аповесці: Чым больш праходзіць гадоў, тым часцей яны прыходзяць да мяне, то ў сне, то ва ўяўленні сваім я бачу іх падрабязна – да маленькай рысачкі.

Аповесць «Альпы» ўяўляе сабой успаміны заслужанага настаўніка аб сваёй маладосці, калі юнак з апошняга курса Рэчыцкага педвучылішча трапляе на фронт (як бачым, пісьменнік выразна падкрэслівае аўтабіяграфічны пачатак твора). Ды і сама вайна паказваецца аўтарам праз прызму ўспрыняцця маладзенькага хлопца, які ніяк не можа прымірыцца са смерцю, не можа ўявіць, як юны лейтэнант, які толькі што па-сяброўску гаварыў з навабранцам, ужо ляжыць акрываўлены на плашч-палатцы, а хутка ягонае цела назаўсёды закапаюць у сырую зямлю.

Трагедыя вайны будзе ўвасоблена і ў аповесцях «Ля Дняпра, у другім эшалоне», у якой маці ідзе шукаць свайго сыночка на фронт, «Штраус у апраметнай», «Казік Рамашкевіч».

Сутыкненне светлага, юнацкага, жыццёвага з тым пачварным, што нясе фашызм, становіцца важнейшай састаўной часткай творчасці Міхася Даніленкі. Гэтая тэма яго ніколі не адпусціць, аўтар будзе звяртацца да яе ў сваіх успамінах, згадках, замалёўках і эсэ.

// Штэйнер, І. Вернасць слову і зямлі: Міхась Даніленка // Дняпроўскія матывы / Іван Штэйнер. — Гомель: Сож, 2009. — С. 313-317.

© ГУ "Гомельская центральная библиотека им. А.И. Герцена"

скачать софт