герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Нарыс аб творчасці. ШТЭЙНЕР Іван Фёдаравіч

“De profundis clamavi. Смех і роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі” (2008). У эсэ на фоне класічнай еўрапейскай філасофска-мастацкай традыцыі аналізуецца вобразна-выяўленчая спецыфіка гумарыстычна-сатырычных твораў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя; адзначаны найбольш значныя дасягненні нацыянальнай прозы ў засваенні адметнага жанру споведзі.


П'еса “Шлюб па прымусу” (2012). Твор з’яўляецца спробай адраджэння добрага стагора класічнага вадэвіля. Сцэна ўяўляе сабой звычайны пакой з велізарнымі кніжнымі шафамі, які потым з дапамогай святла трансфармуецца. Шмат музыкі – класічнай, сярэднявечнай, сучаснай папсы, прыпевак. Наяўнасць танцаў і пантамім сведчыць аб выразным вадэвільным пачатку штукі.


“Кот на лаўрах” Вадэвіль у адной дзеі (2013). Вадэвіль апавядае аб дзіўнай гісторыі, што здарылася на Палессі, і незвычайных учынках людзей, якія трапілі ў зачараванае кола яе ўплываў. У творы ўзнаўляюцца на новым этапе класічныя традыцыі народнай смехавой культуры.


“Кот-ваявода”. Смяхотная штука (2015). У жартаўліва-саркастычным стылі апавядаецца аб дзіўнай гісторыі, што здарылася зусім нядаўна на Палессі, аб незвычайных учынках людзей, якія патрапілі ў зачараванае кола яе ўплываў. На новым этапе эвалюцыі ўзнаўляюцца класічныя традыцыі народнай смехавой культуры, якія сведчаць, што чалавек зусім не змяніўся за апошнія дзве тысячы гадоў, як і не змяніліся ягоныя жаданні і жарсці, мары аб шчасці і радасці, надзеі на лепшую долю, дзеля здабыцця якіх ён адважваецца на якую хочаш авантуру. Высновы аўтара пацверджаны трапнымі выслоўямі вялікіх філосафаў, найперш славутага Эразма Ратэрдамскага.


“Мудрости зачало и конець...” або Спакушэнне Скарыны: п'еса (2012). У п'есе Івана Штэйнера на фоне гісторыка-культурнага жыцця Вялікага кня-ства Літоўскага і ўсёй Еўропы пачатку XVI стагоддзя паказана постаць славута-га беларуса Францыска Скарыны - заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадру-кавання, асветніка-гуманіста эпохі Рэнесансу, чалавека рознабаковых талентаў і энцыклапедьгчных ведаў. Робіць гэта аўтар незвычайна: праз сумяшчэнне часавых пластоў - XVI і XXI стагоддзяў, адпаведную мадэрнізацыю рэаліяў і няспыннае змяненне жанравай прыроды дзеяння. У п'есе побач ідуць сур'ёзнае і камічнае. Гэта твор і пра нас. Ці ўсвядомілі сучасныя беларусы гуманістычную вышыню Францыска Скарыны?..

Задаць гэтае пытанне - і адказаць на яго чытач ці глядач зможа сам.


Дняпроўскія матывы (2009). Кніга ўяўляе сабой зборнік йавукова-папулярных артыкулаў, у якіх аналізусцца творчасць пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў раёнах, што прымыкаюць да галоўнай ракі Гомелыпчыны-Дняпра з ягонымі прытокамі, у першую чаргу Бярэзінай. Каб трапіць ва ўсе куточкі і мясціны Рагачоўскага, Жлобінскага, Светлагорскага, Рэчыцкага, Лоеўскага і Брагінскага раёнаў, мы скарысталі цуда-сродак, пра які пісаў Ул. Караткевіч: «Плыве пад ветразем крылаты човен, Як казачны ў паветры карабель», дзякуючы якому наведалі маленькую радзіму літаратараў рэгіёна.

Акрамя таго пададзены біябібліяграфічныя даныя, даецца падрабязны аналіз іх творчасці. На вялікім фактычным матэрыяле паказана значнасць рэгіянальных традыцый у нацыянальнай літаратуры. Згаданы пісьменнікі, што нарадзіліся на Гомелыпчыне, але праявілі сябе ў іншамоўных літаратурах.

скачать софт