герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Нарыс аб творчасці. ГРАЧАНІКАЎ Анатоль Сямёнавіч

Творам А. Грачанікава характэрныя шырокі тэматычны дыяпазон, глыбіня думкі. Вершы, балады і паэмы А. Грачанікава адрозніваюцца высокай моўнай культурай, гарманічным адзінствам зместу і формы. Многія яго вершы сталі песнямі.

Творы Анатоля Грачанікава перакладаліся на дваццаць адну мову сьвету, у тым ліку на ангельскую, польскую, балгарскую, вугорскую, а таксама на мовы былога Саюзу.

Творы маладога паэта яшчэ ў 60-я гг. XX ст. адразу звярнулі ўвагу чытача шчырасцю і праўдзівасцю, жаданнем спасцігнуць і раскрыць свет чалавечых пачуццяў.

Адна з асноўных тэм творчасці - Радзіма, Бацькаўшчына, родны кут:

Там, паміж Гомелем - Кіевам,

Над Сожам крылы ўскінула.

I кліча мяне, нібы кнігаўка,

Вёска мая - Шарпілаўка.

Малая радзіма натхняла паэта, давала сілы, была для яго цэнтрам сусвету:

Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож,

Свае ў яе віры і перакаты.

Апоўначы на сцішаныя хаты

Мядзведзіца схіляе зорны кош.

I ў першароднай цішыні наўкол

Я слухаю, прысеўшы на калоды,

Як вечнасць, асядаючы на дол,

Быцця зямнога запаўняе соты.

Падкупляюць незвычайным лірызмам, шчырасцю пачуццяў вершы “На Палессі”, “Калодзеж капаюць”, “Іпуць”, “Летняя навальніца”, “Вера”, “Тая ноч”, “Як добра” і інш. Для паэта Радзіма - гэта і гісторыя.

Значнае месца ў паэтычных зборніках Анатоля Грачанікава 1970 - 1980 гг. займае тэма вайны. Што такое вайна, ведаў не па кніжках. Бацька быў на фронце, маці - партызанка. У гады вайны немцы спалілі родную вёску паэта, забіўшы пры гэтым 26 яе жыхароў, на фронце загінула 175 землякоў паэта.

Анатоль Грачанікаў прыўнёс у беларускую паэзію матыў ранняга сталення ў нялёгкіх жыццёвых умовах пасляваеннай пары. Ён гаворыць за сябе і за аднагодкаў пра страшнае ваеннае і пасляваеннае жыццё ў вершы “Крывавая балада”.

Яго ваенная паэзія пазбаўлена голай рыторыкі, у ёй нясцёртыя свежыя сюжэты, непрыдуманыя, драматычныя, якія не выкрасліць з памяці:

Год сорак пяты.

Першы клас.

Урок арыфметыкі ў нас.

Худыя, галодныя, рахітычныя,

Развучваем дзеянні арыфметычныя.

На дошцы настаўніца лічбы піша.

Іх не складаю, ўпрыхліпку раву:

Учора сказалі, што брат мой Міша

Недзе на фронце склаў галаву.

У кожнай хаце лютуе гора.

Гадамі ішоў адымання ўрок.

Раней у маці было нас чацвёра,

Цяпер я застаўся, адзіны сынок.

3 верша “Урок арыфметыкі”.

У многіх вершах пра вайну аддаецца ўвага не столькі знешнім падзеям, колысі перажыванням герояў: чытач сустрэнецца з драмай кожнага, што пачалася там, у ваенным, былым, працягваецца і ў сучасным жыцці. Яна і ў лёсе абдзеленай шчасцем дзяўчыны Марусі, якую ніхто не праводзіць з вячорак, бо, як кажуць у вёсцы, яна нарадзіла сыночка ад немца (“Маруся”), і ў лёсе аптымістычнага, бадзёрага дзядзькі Фімы, што ў час вайны “рабіў з гадзіннікамі міны”, страціў жонку і пяцёра дачок (“Дзядзька Фіма”).

Анатоль Грачанікаў узбагаціў літаратуру пра вайну адметным бачаннем, эмацыйным вопытам. Ён акцэнтаваў увагу не толькі на фізічнай скалечанасці тых, хто перажыў яе, але і на маральнай.

Матывы любові да роднага краю, тонкае адчуванне самых патаемных рухаў прыроды перадаецца ў пейзажных вершах А. Грачанікава. У паэта прырода, родная зямля – не проста аб’ект апісання ці фон дзеяння, а дзейная асоба, якая жыве, рухаецца, думае, разважае.

Прырода ў А. Грачанікава становіцца ўровень з чалавекам, прымушае задумацца пра вечнае. Па-філасофску асэнсоўваючы зямныя справы чалавека, паэт раздумвае пра вечны кругаварот жыцця. Ідэя суладнасці, паяднанасці чалавека з прыродай выразна гучыць у многіх вершах.

Пейзажныя вершы паэта адкрываюць багата адораную душу лірычнага героя, улюбёнага ў родныя краявіды. Паэта захапляюць някідкія пейзажы і карціны, у сціпласці якіх ён бачыць своеасаблівае хараство і прывабнасць.

Фарміраванне грамадзянскіх поглядаў А. Грачанікава ішло і праз знаёмства з творчасцю класікаў, тых, хто прыйшоў у літаратуру раней.

Паэт - асоба творчая, непаўторная, але ён павінен шчыра служыць людзям, у гэтым яго мэта і месца яго творчасці ў свеце і ў памяці нашчадкаў.

У вершы “Паўлюку Трусу” А. Грачанікаў вызначае сваё творчае крэда, накірунак паэзіі, якая павінна служыць народу:

Вельмі многа мы ў жыцці крычым,

Вельмі рэдка слухаем другога.

Вельмі проста змалку ачарсцвець,

Вельмі цяжка быць крыштальна чыстым.

Паэт хвалюецца не толькі за сучаснікаў, нашчадкаў, лёс Радзімы, ён уздымаецца да асэнсавання Сусвету, космасу. У вершах асэнсоўваецца наш разнастайны свет і чалавек у гэтым свеце. Не заўсёды лёс і абставіны яму спрыяюць, толькі герой вершаў умее бачыць сапраўднае, адрозніваць яго ад лухты і смецця, дробязей, умее спадзявацца на лепшае і ведае, што хоць усё адносна ў гэтым свеце, трэба мець і гонар, і сумленне, і шчырасць, бо як 6ы ні павярнуўся лёс, яны заўжды спатрэбяцца.

скачать софт