герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к прэзінтацыі “З бліскавіцай заручуся”. БАРОЎСКІ Анатоль Мікалаевіч

Відаць, Мазыр многа страціў ад таго, што адтуль з’ехаў пісьменнік такога ўзроўню, такая каларытная асоба, ды і проста вельмі цікавы чалавек з тонкім пачуццём гумару, з нейкім своеасаблівым імпэтам, гледзячы на якога адразу ўяўляеш заможнага польскага ці беларускага шляхціча, вернага абаронцу Айчыны. Мазыр страціў, але ж Гомель прыдбаў. З-пад пяра таленавітага пісьменніка Анатоля Бароўскага выйшла пяць кніг прозы і публіцыстыкі, ён таксама вельмі многа друкуецца ў рэспубліканскай перыёдыцы. І вось зараз свет пабачылі адразу дзве новыя кнігі: зборнік паэзіі “З бліскавіцай заручуся” і раман-фантасмагорыя “Искушение”. Празаікаў на Гомельшчыне не надта і густа, усё больш паэты. Таму выхад кнігі прозы – з’ява зараз дастаткова рэдкая. Пра што раман? Усё пра тое, адвечнае. У цэнтры паядынак паміж дабром і злом, спроба героя вызваліцца з путаў д’ябла і жыць па запаветах Бога. Пра каханне, нянавісць, шчодрасць, сквапнасць, хцівасць, дабрыню, пра тое, з чаго складаецца наша жыццё. Здаецца, простыя і ўсім зразумелыя пачуцці. Але ж майстэрства пісьменніка ў тым і заключаецца, наколькі поўна і глыбока ён зможа данесці да розума, сэрца чытача, укласці ў яго свядомасць гэтыя простыя ісціны. Ды і не толькі ўкласці, а зрабіць так, каб чытач адчуў сябе на месцы героя аповеда, пераўвасобіўся. Гэта і ёсць пераканаўчая сіла мастацкага слова.

Зборнік вершаў “З бліскавіцай заручуся” гэта сапраўдны гімн каханай. Аўтар узвышае жанчыну да боскай іконы. Гэта містычная, узвышана-рамантычная феерыя кахання. Выразна гучаць у вершах і патрыятычныя матывы. Ён паглыбляецца ў гісторыю сваёй Радзімы, услаўляе нашых знакамітых землякоў: Рагнеду, Каліноўскага, Скарыну, Вітаўта… Вялікі раздзел зборніка – “Чарнобыля чорны чабор” – прысвечаны трагічным падзеям у жыцці нашага народа:

,Я – з Чарнобыльскай зоны,
Я тут жыў і памёр, ,
¬– тут канае і сяньня,
мой ля Прыпяці Бор.

Пісьменнік валодае цудоўным дарам ствараць дзівосныя карункі мастацкага апісання прыроды.

Чытаючы кнігі А.Бароўскага і прагарнуўшы апошнюю старонку, ловіш сябе на думцы, што вельмі шкада развітвацца з яго героямі, характары якіх ён псіхалагічна тонка раскрывае на сакавітай беларускай мове.

Яго творчасць не абмяжоўваецца звышназванымі кнігамі. Пісьменнік узначальвае літаратурна-творчую групу “Гронка”, якая спецыялізуецца на напісанні і выданні кніг розных арганізацый і ўстаноў, а таксама асобных аўтараў. Асабіста А.Бароўскім падрыхтавана больш дзесяці кніг пра энергетыкаў, бадаўнікоў, супрацоўнікаў пракуратуры, ветэранаў вайны і працы. Апошняя з іх – “Колючие вьюги ГУЛАГа” І.Рудэнькага ў цудоўнай літаратурнай апрацоўцы Анатоля Мікалаевіча.

Трэба сказаць, што А.Бароўскі адзін з тых рэдкіх аўтараў, які не баіцца выносіць на суд чытачоў рукапісы сваіх будучых кніг. Некалькі гадоў таму па апытанню выдучых пісьменнікаў і літататуразнаўцаў рэспублікі яго кніга “Пякельны рай” увайшла ў першую дзесятку лепшых кніг, выдадазеных у дзяржаўных выдавецтвах.

Ён таксама яшчэ і неблагі мастак, які адлюстроўвае ў сваіх карцінах тэмы, што прагучалі ў яго творах.

У літаратурна-мастацкім салоне “Сустрэчы на Замкавай” з вялікім поспехам прайшлі прэзентацыі яго апошніх кніг, адбылася сур’ёзная творчая гутарка, дзе госці салона не толькі захапляліся творамі аўтара, але і выказвалі слушныя заўвагі і прапановы.

скачать софт