герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к творческому вечеру автора. ГОВАР Генадзь Васільевіч

«…Генадзь Говар думае вершамі…” – лічыць Міхась Башлакоў. “…Генадзь Говар малюе вершамі…” – рэзюміруе Алесь Карлюкевіч. Пакуль масцітыя літаратары ўдакладняюць, што робіць вершамі сябар Беларускага саюза мастакоў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Говар Генадзь Васільевіч, давайце ўзгадаем, ці даводзілася вам сустракацца з надзвычайна ветлівым, але ж дастаткова напорыстым чалавекам, з цвёрдым рукасцісканнем і пастаяннай усмешкай у вачах? Калі так, то хутчэй за ўсё вы папалі ў поле зроку Авена.

А калі вы сутыкнуліся з маўчуном, які гаворыць нетаропка і добра ўзважвае свае словы, чалавекам, які гатовы прыняць бок любога і ніколі яго не асуджаць, то гэта тычыцца народжаных пад знакам Рыб. Гэта і будзе партрэт Генадзя Говара, бо ён па знаку гараскопа Авен, але ж без двух дзён Рыба.

Равеснік Вялікай Перамогі, ён нарадзіўся ў Жлобіне. Скончыў Мінскую і Каўнаскую мастацкія вучэльні. Нездарма кажуць, што сапраўдны талент праявіцца ў многіх, нават даволі нечаканых іпастасях. Пачынаў з графікі, асвоіў тэхніку жывапісу. А потым нечакана для многіх пачаў складаць вершы, пісаць артыкулы для перыёдыкі і нават стаў… вынаходнікам. Але ж гэта для незнаёмых, а для сяброў гэта зусім не было нечаканасцю.

Як мастак Генадзь Васільевіч напісаў шмат маляўнічых пейзажаў, асабліва ўражваюць краявіды радзімы: ваколіцы Гомеля, Мазыршчыны, Тураўшчыны, Жлобіншчыны…

Яго графічныя і жывапісныя работы ўпрыгожваюць экспазіцыі і прыватныя калекцыі ў гарадах блізкага і далёкага замежжа. Ён з’яўляецца аўтарам і выканаўцам экспазіцыі ў Гомельскім абласным і Мазырскім краязнаўчых музеях.

Мноства сваіх карцін ён падараваў культурным і лячэбным установам, музеям, у тым ліку Жлобінскаму краязнаўчаму музею.

Генадзь Говар – гэта мастак шырокага творчага дыяпазону. Яму падуладныя жывапіс, акварэль, экслібрыс, графіка, карыкатура, плакат. Ён не аддзельны ад нашай эпохі. І ў той жа час у творчасці мастака выразна гучаць матывы мінулых стагоддзяў. Дастаткова паглядзець серыю графічных калажаў з 20 работ “Рысы эры”, дзе на працягу 20 стагоддзяў прадстаўлены найвыдатныя дзеячы ўсіх часоў і народаў: Леанарда да Вінчы, князь Вітаўт, Альберт Эйнштэйн, Кірыла Тураўскі… Гэта серыя з’яўляецца буйной падзеяй у мастацкім жыцці Гомеля, ды і не толькі. Яна наведала амаль усе раёны Гомельшчыны ў рамках творчай ініцыятывы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў – першая перасоўная мастацкая выстава – “Па Гомельскім Палессі”. Разам з Говарам свае карціны выстаўляў старшыня Гомельскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Роберт Ландарскі, а таксама вядомы ў Беларусі скульптар Дзмітрый Папоў. Пасля заканчэння экспазіцыі Генадзь Говар падараваў свае работы Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы.

Розум і пачуцці Генадзя Васільевіча настолькі чулліва і востра рэагуюць на навакольны свет і праявы наша жыцця, што яму недастаткова выказаць гэта на палатне. І тады на дапамогу прыходзіць паэзія.

Яго першы зборнік вершаў – “Мае абпаленыя крылы” з аўтарскімі графічнымі ілюстрацыямі, дзе ў звяроў, птушак і нават насякомых праглядаюць тыпы і характары людзей. Трэба зазначыць, што ён з густам аформлены, маленькі, па фармату не больш за далонь дарослага чалавека. На вокладцы – матылёк у натуральны памер (ёсць такія вялікія з сямейства паруснікаў), які паляцеў на адкрыты, такі прываблівы агонь і абпаліў крылы. І кожная старонка зборніка ў выглядзе крыла, а жаўтаватая, абпаленая па краях папера стварае ўражанне кранутай полымем.

Мае абпаленыя крылы
Яшчэ трымаюць. Наш абшар
Такі журботны і панылы,
Спаліў чарнобыльскі ліхтар.

Неўзабаве выйшаў зборнік “Мой нечаканы вершапад”, але, здаецца, не такі ўжо нечаканы для аўтара, бо рукапісныя лісты даўно чакалі выхаду. Говар не дзеліць зборнік на нейкія паэтычныя цыклы, не прыцягвае за вушы сваіх непаслухмяных вершадзяцей. Яго паэтычная рака льецца шырока і свабодна. Вершы пра беларускую мову, якая “жыве, не нябожчыца, не палонная”, перамяжаюцца з прысвячэннямі сябрам, Чарнобыльская тэма – з філасафічнымі роздумамі аб мінулым, радкі аб каханай – з разважаннямі аб прызначэнні паэта.

Як усякі разумны і інтэлігентны чалавек, Генадзь Васільевіч не супраць іншы раз паіранізіраваць, пажартаваць над сабою і сваёй творчасцю, над нейкімі нечаканымі жыццёвымі сітуацыямі, у якія трапляе паэт. Гэта яскрава паказана ў невялічкім, зноў-такі з густам аформленым, як і ўсе яго кнігі, зборніку гумарыстычных вершаў “Ты мяне пацалавала”.

Асобнымі кнігамі выйшлі таксама паэма “Князь-возера” і зборнік вянкоў санетаў і балады “Акунёўская бітва”, якія прысвечаны падзеям старажытных часоў. Вялікую цікавасць выклікаюць яго арыгінальныя пераклады на беларускую мову баек Леанарда да Вінчы пад назвай “Незамглёная ўсмешка”. Таму нездарма ён стаў лаўрэатам такіх разнастайных прэмій, як міжнародная прэмія Ежы Гедройца за лепшы нарыс пра Польшчу, лаўрэатам рэгіянальнай прэміі імя Баяна, а таксама лаўрэатам прэміі імя Доўнар-Запольскага.

Сяргей Сапоненка, таленавіты гомельскі паэт, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-публіцыстаў, так напісаў аб творчасці Генадзя Говара: “Живописна поэзия Геннадия Васильевича, как глубоко поэтична его живопись. Это неразъемные взаимодополняющие грани его творчества”.

І яшчэ, як заўважыў Сяргей Сапоненка, Генадзь Говар праз свае творы пралівае святло на наш мітуслівы свет, вымушае задумацца аб вечных каштоўнасцях.

Тэкст Малашанка Н.В.

скачать софт