герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к творческому вечеру. ШКЛЯРАВА Ніна Нікіфараўна

Вострае лязо - мая паэзія!
Босая іду па ім гарэзліва,
Хоць і ўся нацятая ад болю,
Як сляза, але ўсё ж ніколі
Праклінаць не стану свайго лёсу,
Як бы цяжка мне ні давялося.
Упаду расою на траву,
Васільком памкнуся ў сіняву,
За прамень схаплюся і -
Жыву!

Ніна Нікіфараўна Шклярава - член Саюза пісьменнікаў Беларусі, адна з нямногіх на Гомельшчыне паэтэс, што пішуць на чыстай, празрыстай, як сляза, мілагучнай, шчырай беларускай мове. Свет пабачылі яе зборнікі вершаў "Мая вёска", "Міг і вечнасць", "Дзічка".

Паэтычныя вобразы Ніны Шкляравай больш прадметныя, блізкія да паўсядзённай канкрэтыкі, і гэта робіць яе вершы зразумелымі і блізкімі чытачу. Прастата - гэта вартасць і асаблівасць сапраўднага мастацтва. Народная мова, паказ сялянскага жыцця і нялёгкай працы - як бруістая крыніца вобразнасці.

З цягам часу расло майстэрства паэтэсы, абсягі яе паэтычнай думкі пашыраліся, паглыбляліся магчымасці паэтычнага мыслення, абвастралася адчуванне формы.

У творчасці яе ёсць тры стылявыя лініі. Створанае ў юнацкія гады адрозніваецца рамантычнай узнёсласцю, ідэалізацыяй мастацкага вобразу. Сталыя гады прынеслі больш раскаванасці, пазбавілі стэрэатыпнай абмежаванасці. У апошні час паэтэса сур'ёзна занялася перакладамі. Яны маюць цікавую асаблівасць: вельмі часта пераўзыходзяць арыгіналы. А бывае, што элітарную, разлічаную на падрыхтаванага чытача паэзію, напрыклад, Фелікса Мысліцкага, яна набліжае да шырокага колу чытачоў, робіць больш даступнай, не губляючы тым чысам усіх адметных рысаў арыгіналу. Гэта вышэйшы пілатаж у справе перакладу. І трэба аддаць належнае, што паэтэса дасканала авалодала гэтым майстэрствам. Між іншым, яна адзіная з жанчын зрабіла вершаваны пераклад на беларускую мову шэдэўра старарускай літаратуры "Слово о полку Игореве". Прафесіяналы адзначылі безумоўны густ і высокае майстэрства перакладу.

За сэрца і розум кранаюць радкі, прысвечаныя сябрам - цвету беларускай паэзіі, вялікім талентам, якія далёка не сказалі яшчэ сваё апошняе слова, калі іх раптоўна і заўчасна напаткала смерць. Гэта Анатоль Сыс, Яўгенія Янішчыц, Міхась Стральцоў, Анатоль Грачанікаў, Леанід Якубовіч, Еўдакія Лось. Паэтэса без горычы і адчаю разважае пра той час, калі спыніцца "мой цягнік", наадварот, яна, шчаслівая, выйдзе з яго на сустрэчу са сваімі сябрамі.

І я свае абдымкі,
Раскрыла быццам крылы.
Іх ахінаю:
- Родныя!
Вось я і дома.

Адзіноцтва жаночае і творчае, адзіноцтва чалавека ў Сусвеце, адзіноцтва перад Богам… Гэта тэма вельмі часта сустракаецца ў яе паэзіі. І тады жыццё замыкаецца ў нейкія квадраты, з якіх, здаецца, няма выйсця:

Усюды квадраты. Квадратамі
І вокны, і сцены, і хаты.
Я думкі хаваю за кратамі,
На сценку палезеш хіба ты?

Ніна Шклярава - паэтэса са сваім арыгінальным светаадчуваннем, месцам і лёсам у літаратуры, хаця лёс гэты мог быць больш спагадлівым і шчаслівейшым. Яе творчасць, на жаль, яшчэ не атрымала той высокай адзнакі, якую заслугоўвае. Будзем спадзявацца, што кніга вершаў і перакладаў, якая неўзабаве выйдзе, адкрые новыя грані таленту Ніны Шкляравай.

У літаратурна-мастацкім салоне "Сустрэчы на Замкавай" пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна адбыўся творчы вечар паэтэсы, дзе прагучалі песні на яе вершы, віншаванні калег па пяру, сяброў, дзе было многа гумару і падарункаў ад шчырага сэрца.

Текст: Малашенко Н.В.

скачать софт