герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к юбилею. ШАХ Соф’я Мікалаеўна

Пачуцці вершамі кіруюць –
Іначай і не можа быць.
Яны душу гіпнатызуюць
І прымушаюць гаварыць

Соф’я Шах – беларуская паэтка, майстра санетаў, мастачка, сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар паэтычных і вучэбна-метадычных кніг, сярод якіх «І не пакіне спадзяванне» (1989), «Пад высокай лагодай нябёс» (1995), «На ўсё дабро ў адказ» (2003), «Увасабленне» (2003), «Спасціжэнне» (2004), «Кругаспеў» (2006), «Азарычы» (2007), «Перазоў=Перезов» (2009), «Малітваспеў» (2010), «Книголюбка» (2012).

Паэтычныя творы Соф’і Шах прасякнуты душэўнай шчырасцю, любоўю да роднай зямлі, людзей.

«Паэзія С.Шах – выразна адметная з’ява ў нацыянальным прыгожым пісьменстве, яна вылучаецца не толькі на агульным фоне класічна традыцыйнай жаночай паззіі, але і ўсёй беларускай літаратуры сваёй выразна падкрэсленай душэўнасцю і духоўнасцю» – так піша ў зборніку навукова-папулярных артыкулаў «Дняпроўскія матывы» аб Соф’і Шах доктар філалогіі, прафесар, член-караспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі І.Ф. Штэйнер.

Соф’я Шах – аўтар сямі ўжо выдадзеных вянкоў вянкоў санетаў. Напісанне санетаў – дзіўная, годная захаплення асаблівасць творчасці, якая патрабуе глыбокага, вольнага паэтычнага дыхання і бездакорнага майстэрства.

Санет у перакладзе з італьянскай мовы азначае «гучаць». Нехта ўзгадае санеты Шэкспіра, Дантэ, Петраркі, Рансара, Гётэ, Мільтана, Бальмонта і іншых аўтараў.

I толькі літаратуразнаўцы і сапраўдныя аматары паэзіі ўяўляюць усю складанасць гэтай вытанчанай, класічнай і, разам з тым, неардынарнай формы паэтычнага жанру.

У беларускую паэзію санет прыйшоў толькі ў пачатку ХХ ст. – пасля таго, як набыў амаль васьмісотгадовы вопыт у еўрапейскай літаратуры. Сапраўднымі творцамі беларускага нацыянальнага санета сталі класікі нашай літаратуры Я. Купала і М. Багдановіч.

Вянкі, вянкі – санетны кругаспеў,
санетнае, не йначай, варажэнне,
стыхія разняволення-кружэння,
ў якую трапіла праз неспадзеў.

Кожны вянок Соф’і Шах чытаецца як санетная паэма, а кожны вянок вянкоў – як санетная аповесць.

Паэтка добра ведае кананічныя патрабаванні санетнай страфы і па-майстэрску выкарыстоўвае іх у сваёй творчасці. Але разам з тым яна шмат эксперыментуе і спрабуе трансфармаваць класічную форму, надаць ёй новае гучанне. Пры гэтым паэтка карыстаецца не толькі пяці- шасцістопным ямбам, але і іншымі вершаванымі памерамі.

Якіх толькі вянкоў у яе няма! Змешаныя: шэкспіраўскія катрэны і класічныя тэрцэты; перавернутыя – катрэны і тэрцэты памяняліся месцамі; зблытаныя – катрэны чаргуюцца з тэрцэтамі ... «Санет – яе стыхія», – адзначае Ізяслаў Катляроў у прадмове да кнігі Соф’і Шах «Адухаўленне».

Шматгранны талент С.Шах як паэткі ўсебакова раскрываецца на ніве дашкольнай і школьнай педагогікі.

Такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі, як «Вучым гаварыць і думаць» (1998), «Ад імгнення да стагоддзя» (1998) уключаюць багаты вершаваны матэрыял, накіраваны на развіццё правільнай прамовы і мыслення ў дзяцей.

А ў кнігах «Займальная граматыка для пачатковых класаў» (2002) і «Займальная граматыка для сярэдніх класаў» (2002) на аснове разнастайных цікавых практыкаванняў аўтар здолела праілюстраваць найбольш характэрныя асаблівасці фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі беларускай мовы.

У бягучым годзе таленавітая паэтка святкуе сваё 65-годдзе.

А нарадзілася Соф’я Мікалаеўна Шах 29 лістапада 1947 г. у в. Лясец Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Дзіцячыя і школьныя гады прайшлі ў г.п. Азарычы. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы (1965) вучылася ў Мазырскім педагагічным інстытуце. Атрымаўшы дыплом настаўніка пачатковых класаў, працавала па спецыяльнасці ў школах Нараўлянскага, Калінкавіцкага раёнаў, у Азарыцкай школе-інтэрнаце. У 1980 годзе завочна скончыла дэфекталагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. З гэтага ж году яе жыццё і творчая дзейнасць звязаны са Светлагорскам.

Юбілей – гэта своеасаблівы вынік пражытых гадоў, вынік добрых спраў. А юбілей паэта – гэта, вядома ж, вынік яго творчасці. Аб чым бы ні пісала Соф’я Шах, у яе творчасці ўсё ўзаемазлучана: Радзіма, вобраз маці, словы, звернутыя да дачкі, вершы пра каханне і любоў да роднай зямлі.

скачать софт