герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к презентации книг "Адухаўленне", "Прысвячэнне". ШАХ Соф’я Мікалаеўна

«Не так даўно я адзначыў для сябе iмя – Соф’я Шах. Голас не гучны, але вельмi праўдзiвы. На маю думку, гэта сапраўдная паэзiя i па-сапраўднаму грамадзянская, маральна змястоў-ная... Тут ёсць жывы чалавечы характар, ёсць герой, з асобай якога паэтэса не баiцца iдэнтыфiкаваць сябе. Вобразнасць, што вынiкае са светапогляду паэтэсы, з яе светаўспрымання, выбудаваная на народнай аснове”.

Так пiсаў вядомы крытык Уладзiмiр Гнiламедаў у аглядзе сучаснай паэзii.

Член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Соф’я Мiкалаеўна Шах нарадзiлася ў вёсцы Лясец Калiнкавiцкага раёна 27 лiстапада 1947 г. Дзiцячыя i школьныя гады яе прайшлi ў гарадскiм пасёлку Азарычы. У 1969 г. скончыла факультэт пачатковых класаў Мазырскага педагагiчнага iнстытута, а ў 1980 – дэфекталагiчны факультэт Мiнскага педагагiчнага iнстытута.

Пачаткам яе сапраўднага паэтычнага спеву стаў 1983 год, калi маладая паэтка пазнаёмiлася з Iзяславам Катляровым, якi ўзначальваў лiтаб’яднанне пры газеце “Светлагорскiя навiны”. Менавiта па яго парадзе Соф’я Мiкалаеўна пачала пiсаць вершы на беларускай мове. I замiльгалi яны ў “Маладосцi”, “Полымi”, “ЛiМе”, “Беларусi”, у штогоднiку “Дзень паэзii”, у калектыўных зборнiках. А ў 1989 г. у дадатку да часопiса “Маладосць” выйшла асобная кнiга вершаў “I не пакiне спадзяванне”.

Вершы Соф’i Шах – нiбыта дзiвосныя карункi, сатканыя трапяткою i пяшчотнай рукой. Паэтэса, якая ўражвае з самага першага прачытанага верша. Творчасць яе – як лакмусавая паперка, як узор, на фоне якога выразна бачны бездапаможнасць i прымiтывiзм некаторых вершаскладальнiкаў, якiя лiчаць сябе паэтамi. Гэта сапраўдная школа паэтычнага майстэрства для маладых.

Прыгажосцю, празрыстасцю, шчырасцю, нейкай дзявочай чысцiней напоўнены вялiкi цыкл iнтымнай лiрыкi паэткi. Як найкаштоўнейшы дар, як святую мiласць, як ахвяру нясе яна свае сэрца, свае каханне любаму чалавеку. Як у першы i апошнi раз.

Мiлы мне, мне верны чалавек,
сталi ўжо святымi тыя хвiлi,
што мяне аднойчы i навек
з Вамi адухоўлена злучылi.
А здаецца, сам ужо Гасподзь
Вашаю спагаднаю рукою
напiсаў на лёсе: шчасце ёсць,
шчасце будзе, покуль Вы – са мною.

Соф’я Шах – непараўнальны майстра санетаў. Ды не абмяжоўваецца гэтым. Яна пiша i вянкi санетаў, i вянкi вянкоў. Форма гэта вельмi складаная, не кожнаму паэту пад сiлу, а таму, вiдаць, i многiмi забытая. Ёсць сярод мастакоў такiя вiртуозы пленэру, якiя малююць пейзаж за адзiн сеанс. Вось так, здаецца, i пiша санеты Соф’я Мiкалаеўна – лёгка, на адным дыханнi. Нельга браць урыўкi з вянка санетаў. Каб адчуць яго прыгажосць i зграбнасць, трэба чытаць цалкам. Напеўныя, меладычныя, iх хочацца не дэкламаваць, а менавiта спяваць.

У выдавецтве “Беларускi кнiгазбор” выйшлi два зборнiка вянка вянкоў санетаў Соф’i Шах – “Адухаўленне” (2000г.) i “Прысвячэнне”(2001г.). Але ж напiсаны яны былi яшчэ ў 1989г. i, вiдаць, паэтэса з’явiлася адным з пачынальнiкаў гэтай складанай формы паэзii. Свайго часу чакаюць яшчэ некалькi напiсаных ёю вянкоў вянкоў санетаў i, магчыма, гэта больш, чым ёсць на сеняшнi дзень ва ўсёй беларускай паэзii.

Тэкст: Малашанка Н.В.

скачать софт