герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к творческому вечеру писателя. ТКАЧОЎ Васіль Юр'евіч

Васiль Юр׳евiч Ткачоў нарадзiўся 1 студзеня 1948 г. у в.Гута Рагачоўскага раёна ў сям׳i настаўнiкаў. Таму, вiдаць, нездарма выбраў не руль малакавоза альбо хамут конюха цi вiлы брыгадзiра, а пяро журналiста.

Скончыў аддзяленне журналiстыкi Львоўскага вышэйшага ваенна-палiтычнага вучылiшча. Працаваў ваенным карэспандэнтам, рэдактарам, спецыяльным карэспандэнтам газеты «Гомельская праўда». Член Саюза беларускiх пiсьменнiкаў i сакратар яго Гомельскага абласнога аддзялення з 1989 г. Друкавацца пачаў у 1963 годзе. Пачынаў з апавяданняў, публiцыстыкi, аповесцяў, потым заявiў аб сабе як самабытны драматург. Магiлёўскiм абласным драматычным тэатрам пастаўлены яго п׳есы: «Сiвы бусел», «Прыгоды з Канапухiным», акадэмiч-ным Нацыянальным драматычным тэатрам iмя Я.Купалы – «Кветкi-ягадкi», Гомельскiм абласным драматычным тэатрам – «Вокны», «Усмiхаўся месяц белай вiшнi». Ён таксама перакладаў п׳есы з рускай i ўкраiнскай мовы. Васiль Юр׳евiч з׳яўляецца аўтарам шматлiкiх аднаактовак, сярод якiх – «Стары i дарога». Дарога ў п׳есе з׳яўляецца сiмвалам надзеi, жыцця, веры. Так i дарога Васiля Ткачова – творчая, чалавечая – звязана з вечнай надзеяй на лепшае.

Калi ў лiтаратурна-мастацкiм салоне «Сустрэчы на Замкавай» адзначалi яго 50-годдзе, пiсьменнiк прызнаўся, што «нешта ў яго жыццi i творчасцi ўдалося, нешта – не». Але ж 50 для пiсьменнiка ў сэнсе творчасцi – тое ж, што для звычайнага чалавека 30. Гэта пара росквiту талента i ў той жа час нейкi перавал, рыса, за якой трэба спынiцца, азiрнуцца на пройдзены шлях, падвесцi нейкiя вынiкi. Як зазначылi госцi салона, яго творы кранаюць цеплынёй, гумарам, добразычлiвасцю, любоўю да людзей вёскi – працавiтых, адкрытых душою i сэрцам, i ў нечым наiўных.

Васiль Юр’евiч – даўнi госць салона. Дарэчы, тут адсвяткавалi i яго 55-годдзе. Да свайго чарговага юбiлею пiсьменнiк выдаў новую кнiгу прозы «Тратнiк», з вялiкiм густам аформленую мастаком i сябрам Генадзем Говарам.

Васiль Юр’евiч шчыра i з ахвотай дапамагае маладым талентам, дае крытычны аналiз творчасцi прафесiйных лiтаратараў, вядзе грамадскую работу. Асаблiвым беларускiм каларытам, глыбокай пранiкнёнасцю ў характары людзей вызначаюцца яго артыкулы аб знакамiтых дзеячах тэатра i лiтаратуры. Ён i сам з׳яўляецца неблагiм акцёрам, таленавiтым расказчыкам уласных твораў.

З нядаўняга часу В.Ткачоў стаў вядучым аўтарскай перадачы на обласным тэлебачаннi «З Васiлём на прызбе», якая адразу атрымала шырокi рэзананс у шматлiкай аўдыторыi гледачоў.

У перыядычным друку з зайздросным пастаянствам з׳яўляюцца яго творы, якiя дапамагаюць чытачам выжыць у нашых неблагапрыемных умовах, больш весела i адкрыта глядзець на жыццё, успрымаць нейкiя негатыўныя з׳явы праз прызму дабра, шчырасцi i гумару.

Пiсьменнiк поўны шырокiх творчых задум: чакаюць свайго рэжысёра шэраг яго новых п׳ес, рыхтуецца цыкл артыкулаў аб новых кнiгах пiсьменнiкаў Гомельшчыны, друкуюцца ў «Беларускай лясной газеце» публiцыстычныя творы аб людзях i справах лясгасаў Гомельскай вобласцi.

Пiсьменнiк заўсёды энергiчны, жвавы, «у гуморы», лёгкi на пад׳ём, па-жыццёваму мудры i разважлiвы.

Текст: Малашенко Н.В.

скачать софт