герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к презентации книги поэта. МЕЛЬЧАНКА Таiса Васільеўна

«Я – беларуска ад карня здаўна…»

Так напiсала аднойчы Таiса Мельчанка.

I, вiдавочна, не для краснага слаўца, а ад душы! Бо, як мовiцца, што напiсана пяром, тое не высячы нават i сякерай...

Таiса Васiльеўна Мельчанка – вядомая беларуская паэтэса, член Саюза пiсьмен-нiкаў Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат шмат-лiкiх творчых конкурсаў. Яна ўжо сталы i вопытны творца, шмат друкуецца, займаец-ца i перакладамi замежных лiтаратараў.

Свой першы верш (тады яшчэ юная паэтка) надрукавала ў раённай газеце “Ленi-нец” у 1963 годзе. I прысвяцiла яго Таiса самаму дарагому чалавеку – Мацi. Калi вёска Маркавiчы, дзе нарадзiлася Т.В.Мель-чанка, была ўведзена ў склад Гомельскага раёна, яна стала актыўна друкавацца ў другой раёнцы – “Маяк”.

“Пры гэтай газеце тады дзейнiчала лiтаратурнае аб’яднанне “Пралеска”, – дзелiцца ўспамiнамi паэтэса.– Нашы вершы слухалi Анатоль Грачанiкаў, Дзмiтрый Кавалёў, якiя цярплiва вучылi моладзь, верылi ў нас, пачаткоўцаў...”

Надзеi старэйшых таварышаў па лiтаратурнаму цэху многiя апраўдалi, сярод iх – Таiса Мельчанка. У 1984 годзе настаўнiца-паэтка пабачыла свой першы паэтычны зборнiк “Вясковая песня”, якi быў змеш-чаны ў калектыўнай кнiзе “Крыло” (г.Мiнск). Потым вершы змяшчалiся ў калектыўных зборнiках “Гары, агонь Кастрычнiка”, “Мы – беларусы”, “Дзень паэзii – 89”, “Дзень паэзii – 90”, “Каласы роднай мовы”, “Матчына слова”. Асобная кнiжка Таiсы Мельчака пабачыла свет у 1989 годзе, якая мела назву “Бацькоўскi дом”. Пазней з’явiлiся паэтычныя зборнiкi “Званок у верасень”, “Каласы болю”, “Добры знак”, “Бярэста памяцi”, “Сябрына”, “Пуцiна годнасцi”.

Рыхтуецца да друку яшчэ адна годная кнiжка лiрыкi, якая, як мяркуецца, павiнна з’явiцца ў бягучым годзе. Як высветлiлася пры сяброўскай размове, пiсьменнiца трымае ў шуфлядцы рабочага стала шматлiкiя вершы-пераклады Тараса Шаўчэнкi.

Шкада, але здзейснiць добрую задумку Таiсе пакуль не давялося: няма фундата-раў... Думаецца, гэтая крапатлiвая i цяжкая праца будзе калi-небудзь надрукавана. Трэба спадзявацца i верыць у лепшы час, калi роднае слоўка пачуюць многiя людзi, якое iх усхвалюе i зачаруе.

Варта адзначыць, Таiса Мельчанка шы-рока прапагандуе родную мову, выступае не толькi ў мясцовых школах, тэхнiкумах, ВНУ, але i ў Расii, у Украiне. Яна паважае людзей i культуру iншых народаў, шчодра дзелiцца з усiмi сваiмi чытачамi i слухачамi скарбамi мiлагучнай беларускай мовы, вучыць любiць родныя мясцiны, Бацькаўшчыну. Пры любых абставiнах неабходна помнiць аб чалавечай годнасцi, быць сапраўдным патрыётам Айчыны. Творы паэтэсы розныя па тэматыцы, але шчырыя, трапяткiя, хвалюючыя.

Таiса Васiльеўна Мельчанка – праца-вiтая, няўрымслiвая, неабыякавая... Бо заўсёды iмкнецца ўзбагацiць свайго чытача новымi ведамi, думкамi, зрабiць яго свят-лейшым i дабрэйшым. Паэтычная нiва ў яе вельмi багатая вобразнасцю, душэўнасцю, трапнымi параўнаннямi.

У творах паэтэсы адразу адчуваюцца яе моцныя беларускiя каранi, повязь з рамон-кавым краем, якi дае светлае натхненне, люляе i дапамагае ў часы смутку.Зразумела, талент без працавiтасцi i стараннасцi нiколi смела не заяўляў пра сябе, знiкаў, як дым, як адарванае ад дрэва лiстота. У Таiсы Мельчанка ёсць гэтыя залацiнкi ад Бога, ад беларускай зямлiцы.


Тэкст: Атрошчанка Г.

скачать софт