герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

СЛІВА Міхась

нарадзіўся 31 ліпеня 1950 года ў вёсцы Каменка.

Міхась Сліва (Міхаіл Мітрафанавіч Кавалеў) нарадзіўся 31 ліпеня 1950 года ў вёсцы Каменка Курганскага сельсавета Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Празаік, перакладчык, публіцыст, крытык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Літаратурны псеўданім «Міхась Сліва» ужываеца з 1972 года.


Піша празаічныя творы: апавяданні, казкі, гумарэскі, мініяцюры, публіцыстыку, літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі на беларускай і рускай мовах, перакладае з украінскай і чэшскай моў.

Лаўрэат прэміі часопіса «Вожык» (1988). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Беларускага саюза журналістаў, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Аўтар кніг апавяданняў i перакладаў «Прыгожыя караблi» (2000), «Усмешка Джаконды», «Дочь за отца», «Запрашаем усмiхнуцца», кніг гумару і сатыры «Ход канём» (2006), «Сустрэліся кум з кумой» (2006), «Вiртуальнае каханне» (2009), апавяданне «Перасяленне» (2008), кнігі казак для дзяцей «Кот Матрос» (2009).

Аўтар кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій «Найвышэйшае і светлае: пісьменнікі і іх героі» (2008). Значная колькасць яго твораў друкавалася ў перыядычных выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы. Пастаянна публікуецца ў рэспубліканскіх СМІ.


Міхась Сліва закончыў васьмігадовую школу ў вёсцы Рыскоў Курганскага сельсавета і сярэднюю школу ў вёсцы Гарадзец Гарадзецкага сельсавета Рагачоўскага раёна.

У 1973 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У.І. Леніна, філалагічны факультэт, па спецыяльнасці беларуская і руская мова і літаратура.

Асноўныя месцы працы: у 1973 – 1974 гадах – літсупрацоўнік Быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», у 1975 – 1985 гадах – галоўны рэдактар Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі (г. Жодзіна), з 1986 года – інструктар, затым галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Рагачоўскага райвыканкама, з 1999 года – рэдактар аддзела сельскага жыцця Рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова», з 2009 года – намеснік галоўнага рэдактара гэтай газеты.


Пісаць прозу пачаў яшчэ ў 6-м класе, у той час выпускаў таксама рукапісныя газеты «Вясковыя навінкі» і «Заря», дзе змяшчаў і свае літаратурныя творы.

Творчую дзейнасць пачаў у 1966 годзе публікацыяй гумарыстычных мініяцюр у часопісе «Вожык».

Адначасова пасылаў допісы ў раённую газету «Камунар», абласную – «Гомельская праўда», рэспубліканскую – «Сельская газета».

Рэгулярна стаў друкаваць (у асноўным пад псеўданімам Міхась Сліва) уласныя гумарэскі і мініяцюры, апавяданні і казкі, а таксама пераклады з украінскай і чэшскай моў з 1973 года (газеты «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Звязда», «Мінская праўда», «Народная газета», «Белорусская нива», «Рэспубліка», часопісы «Вожык», «Сельское хозяйство Белоруссии», «Хозяин», «Гаспадыня», «Першацвет», «Вясёлка», «Планета – семья», «Вокруг смеха» (Санкт-Пецярбург), «Форум» (Масква).


У прадмове-аўтабіяграфіі да кнігі «Вiртуальнае каханне» Міхаіл Мітрафанавіч знаёміць чытачоў з гісторыяй узнікнення свайго псеўданіма. У пачатку літаратурнай дзейнасці малады гумарыст звярнуў увагу на вялікую спелую сліву ў бацькоўскім садзе. Тады яму і падумалася, што раз ёсць у літаратуры Украіны Астап Вішня, то чаму б у беларускай не з’явіцца Міхасю Сліве. Гэты псеўданім прыжыўся.


Міхась Сліва рэгулярна выступае на старонках раённай, абласной і рэспубліканскай перыёдыкі з літаратурна-крытычнымі артыкуламі, рэцэнзіямі на творы як сваіх землякоў, так і аўтараў, што жывуць у іншых рэгіёнах. У асноўным аб’ектам ягоных даследаванняў становяцца творы сучасных аўтараў, але адразу Міхась Сліва аналізуе і спадчыну вядомых літаратараў мінуўшчыны.


Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі (у асноўным пад уласным прозвішчам) змяшчаліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», часопісах «Полымя» (1993 год), «Нёман», «Беларуская думка», «Новая Немига литературная» і іншых выданнях.

Яго кнігай «Віртуальнае каханне» пачата адраджэнне некалі папулярнай «Бібліятэкі «Вожыка». За яе ў 2009 годзе аўтар ганараваны першай рэспубліканскай літаратурнай прэміей «Залаты Купідон» у намінацыі «Сатыра і гумар».


Выйшлі з друку ўласныя кнігі «Усмешка Джаконды»: зборнік гумару (Магілёў, 1999), «Прыгожыя караблі»: апавяданні, гумарэскі, пераклады (Магілёў, 2000), «Дочь за отца» (раман на рускай мове, у суаўтарстве з Я. Якаўцавым; Магілёў, 2000), «Запрашаю ўсміхнуцца»: гумар і сатыра (Магілёў, 2002), «Ход канём»: кніга гумару і сатыры (Мінск: «Кнігазбор», 2006), «Сустрэліся кум з кумой»: кніга гумару (Мінск: «Кнігазбор», 2006), «Кот матрос»: казкі (Мінск: «Кнігазбор», 2009), «Найвышэйшае і светлае»: пісьменнікі і іх героі (Мінск: «Кнігазбор», 2008), «Радасць жыцця» (2011).

Артыкул аб творчасці

Нарыс аб творчасці ( 2019 )

Бібліяграфія

Кнігі

  • 1. Сліва, М. Арыгінальнае меню: кніга прозы / Міхась Сліва. – Мінск: Кнігазбор, 2016. – 211 с.
  • 2. Сліва (Кавалёў), М. Віртуальнае каханне: кніга гумару / Міхась Сліва; мастак Аляксандр Каршакевіч. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. – 142 с. – (Бібліятэка «Вожыка»).
  • 3. Сліва (Кавалёў), М. Жыццё на Парнасе: гумар / Міхась Сліва. – Мінск: Ковчег, 2014. – 63, [1] с.
  • 4. Сліва (Кавалёў), М. ... І мора па калена: гумар і сатыра / Міхась Сліва. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2014. – 65 с.
  • 5. Сліва (Кавалеў), М. Лік, які выратоўвае: артыкулы, рэцэнзіі, нататкі / Міхась Сліва; рэд.-склад. Уладзімір Гаўрыловіч. – Мазыр: Калор, 2011. – 51 с. – (Саюз пісьменнікаў Беларусі).
  • 6. Сліва (Кавалёў), М. На дняпроўскім лузе: кніга прозы / Міхась Сліва; [прадмова В. Ю. Ткачова]. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2015. – 229, [1] с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
  • 7. Сліва, М. Найвышэйшае і светлае: пісьменнікі і іх героі / Міхась Сліва; [рэдактар, уступ: Алесь Марціновіч]. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 147 с.
  • 8. Сліва (Кавалеў), М. Не трэба хвалявацца: кніга гумару / Міхась Кавалёў (Сліва). – Мазыр : Калор, 2015. – 114, [9] с.
  • 9. Сліва, М. М. Радасць жыцця: кніга гумару / Міхась Сліва. – Мінск: Кнігазбор, 2011. – 123 с
  • 10. Сліва (Кавалёў), М. Станцыя Надзея, або Ненапісаная аповесць: [аповесць] / Міхась Сліва. – Мінск: Ковчег, 2014. – 51, [1] с.
  • 11. Сліва (Кавалёў), М. Сустрэліся кум з кумой: кніга гумару / Міхась Сліва. – Мінск: Кнігазбор, 2006. – 62, [2] c.
  • 12. Сліва (Кавалеў), М. Ход канём: кніга гумару і сатыры / Міхась Сліва; адказ. за вып. Г. Вінярскі. – Мінск: Кнігазбор, 2006. – 71 с.
  • 13. Сліва (Кавалеў), М. Як кнігі дзяўчынку выхавалі: апавяданні, казкі / Міхась Сліва; [мастак С. Л. Рыжыкава]. – Мінск: Народная асвета, 2014. – 46 с.
  • 14. Слива, М. Друзья познаются в... шутках : юмор и сатира / Михась Слива. – Минск: Четыре четверти, 2012. – 178, [1] с.
  • 15. Слива, М. Клюква по знакомству: юмор и сатира / Михась Слива. – Минск: Четыре четверти, 2013. – 103, [2] с.
  • 16. Слива, М. Предчувствие радости: проза / Михась Слива. – Минск: Кнігазбор, 2015. – 99, [1] с.
  • Публікацыі ў перыядычных выданнях

  • 1. Сліва, М. «Гісторыя кахання...» Аляксандра Джада / Міхась Сліва // Гомельские ведомости. – 2012. – № 144 (20 дек.). – С. 6.
  • 2. Сліва, М. Кветкі для жонкі: гумарэска / Міхась Сліва // Гомельская праўда. – 2010. – № 120. – № 121 (12жн.). – С. 10.
  • 3. Сліва, М. Па-аўцюкоўску дасціпна / Міхась Сліва // Гомельская праўда. – 2014. – № 114 (29 ліп.). – С. 11.
  • 4. Сліва, М. Падвёў мабільны: гумарэска / М. Сліва // Гомельская праўда. – 2006. – № 120 (5 жн.). – С. 9.
  • 5. Сліва, М. У сэрцы - дабрыня: аб кнізе апавяданняў для дзяцей В. Ткачова «Высокі страх» / Міхась Сліва // Літаратура і мастацтва. – 2015. – № 8 (27 лют.). – С. 12.
  • 6. Сліва, М. Хто жыве ў Рагачове - той шчаслівы навек чалавек... / Міхась Сліва // Планета - семья. – 2015. – № 6. – С. 23
  • 7. Сліва, М. Чырвоныя макі Міколы Гроднева: [біяграфічныя звесткі пра М. Гроднева] / Міхась Сліва // Гомельская праўда. – 2016. – № 95 (18 жніўня). – С. 10.
  • 8. Слива, М. О любви ... с юмором: рассказы / Михась Слива // Метаморфозы. – 2015. – № 4 (10). – С. 99-102.
  • 9. Слива, М. «Пробуждение» Александра Джада / Михась Слива // Гомельская праўда. – 2013. – № 12-13. – С. 9.
  • 10. Слива, М. Развлекая, воспитывает / Михась Слива // Гомельские ведомости. – 2013. – № 5 (17 янв.). – С. 14.
  • 11. Слива, М. «Рождая в душах свет любви...» / Михась Слива // Гомельская праўда. – 2013. – № 73-74(16 мая). – С. 4.
  • 12. Слива, М. Секрет Димы: [рассказ] / Михась Слива // Качели. – 2016. – № 1.
  • Аб ім

  • 1. Ковалерчик, Б. Новая встреча с Михасём Сливой / Борис Ковалерчик // Гомельские ведомости. – 2012. – № 97 (30 авг.). – С. 14.
  • 2. Кручэнка, Т. Сліва – не Вішня, а ўсё роўна смешна / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. – 2011. – № 110-111 (21 ліп.). – С. 4.
  • 3. Ткачоў, В. Сліва – аўтар запатрабаваны / Васіль Ткачоў // Гомельские ведомости. – 2015. – № 89 (6 авг.). – С. 17.
  • скачать софт